Вылучаюць тры вiды глеб у залежнасцi ад рН, якi можа вагацца ад 3 да 14 адзiнак: кiслая, нейтральная i шчолачная. Гэтак жа ёсць i прамежкавыя станы глебы — слабакiслыя i слабашчолачныя.
Самы элементарны спосаб вызначыць вiд глебы — скарыстацца лакмусавай паперай. З урокаў хiмii памятаем, што гэта просты i дзейсны iндыкатар кiслотнасцi любога раствору.
Падручным сродкам, але не такiм дакладным, можа служыць звычайны сталовы 9-працэнтны воцат. З розных участкаў бяром па жменьцы зямлi, налiваем на яе воцат — рэакцыя адбываецца iмгненна, таму пералiць не атрымаецца. Калi на паверхнi зямлi з'явiлiся бурбалкi, яна як бы закiпела, то глеба шчолачная, калi ж рэакцыi не адбылося, то кiслая. Хiмiя простая — шчолачнае ўзаемадзейнiчае з кiслым, а кiслае — не.
Народны метад вызначэння кiслотнасцi глебы — назiранне за пустазеллем, якое расце на агародным участку. Мяркуюць, што на кiслых глебах растуць трыпутнiк, хвошч, шчаўе, палявая мята. На глебах ад кiслых i блiжэй да нейтральных — пырнiк, павой, рамонак, асот, баркун, канюшына. На шчолачных — лебяда, мак, крапiва.
Цiкава, што на сухiх кiслых глебах расце палын.
Чаму глеба закiсла
Такая глеба мае нiзкi рН — ад 3 да 4,5. Закiсляецца яна ў вынiку жыццядзейнасцi розных мiкраарганiзмаў — грыбкоў i бактэрый, а таксама з прычыны распаду каранёвай сiстэмы многiх пустазельных раслiн, ад чаго ў глебе ўтвараюцца кiслоты (воцатная, шчаўевая, лiмонная), якiя згубна ўплываюць на ўраджай агароднiнных i дэкаратыўных раслiн. Павышаная кiслотнасць глебы — з'ява шкодная не толькi для раслiн, але i для карыснай мiкрафлоры бактэрый. Гэта важна ўлiчваць пры планаваннi пасеваў на розных участках i пры выбары падкормкi глебы. У кiслай глебе абмежавана паступленне кальцыю i многiх iншых мiнералаў да каранёў раслiн, у вынiку парушаецца водна-паветраны баланс i зямля хутка бярэцца скарынкай пасля праполкi, не прапускаючы дастаткова вiльгацi i кiслароду. Атрымлiваецца, што кiслае асяроддзе ў глебе ўтвараецца з-за адсутнасцi на працягу доўгага часу належнага сiлкавання мiнераламi i мiкраэлементамi, а таксама вiльгаццю i кiслародам. Таму пры правядзеннi сезонных работ трэба ўлiчваць, якiя раслiны такую глебу любяць.
Што расце ў кiслай глебе
Чым падсiлкаваць кiслую глебу
У якасцi ўгнаення падыдуць кальцыевыя (кальцыевая салетра) i фосфарныя сумесi (суперфасфат), у састаў якiх уваходзяць марганец, малiбдэн, магнiй, медзь. Менавiта гэтых элементаў не хапае зямлi з кiслым асяроддзем. Такую падкормку трэба праводзiць штогод, але значны вынiк будзе заўважны праз нейкi час.
Арганiчная падкормка можа адбывацца з дапамогай попелу або вапны.
Даданне попелу — найбольш бяспечны, танны i карысны спосаб падшчалочвання глебы, узбагачэння яе мiнераламi. Уладальнiкам прысядзiбных участкаў нескладана знайсцi такое ўгнаенне — падыдзе попел пасля спальвання любой драўнiны, сена, саломы, таксама паперы. Норма ўгнаення — 0,2 кг на 1 кв. м.
Вапнаванне — унясенне гашанай вапны ў верхнi ўрадлiвы пласт глебы. Калi падкормлiваць попелам можна ўсюды, горш не будзе, то вапнаванне карыснае толькi для цяжкiх глiнiстых глеб i патрабуе наступнай перакопкi. Норма — 0,2—0,5 кг на 1 кв. м.
Мелаванне — добры спосаб нехiмiчнай апрацоўкi кiслай глебы. Норма ўгнаення — з разлiку 0,2-0,3 кг на 1 кв. м. Замест мелу часам выкарыстоўваюць даламiтавую муку.
Ірына ТАМКОВІЧ
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.