Вы тут

У аб'ектыве — зiмародак


Яшчэ нiколi не даводзiлася мне так доўга i апантана здымаць дзiкiх птушак, як я рабiў гэта, назiраючы i вывучаючы маленькага i iмклiвага крылатага жыхара нашых рэк, азёраў i ручаёў — зiмародка. Калiсьцi здалёк бачыў гэтую вельмi скрытную i надзiва прыгожую птушачку, а вось так блiзка, можна сказаць, з адлегласцi выцягнутай рукi, упершыню. Любаваўся ёю i ўволю здымаў. Больш за тры тыднi свайго сёлетняга чарговага адпачынку я правёў побач з зiмародкавай сям'ёю. I гэта было сапраўдным паляўнiчым шчасцем. Пачалiся птушыныя прыгоды на адным з мелiярацыйных каналаў у Смалявiцкiм раёне, калi прырода толькi-толькi перайшла на летнюю вопратку. Менавiта тады i там я пачуў знаёмы i вельмi пранiзлiвы свiст — «цiiт-цiйi». Сапраўды, нiзка над вадой праляцела блакiтна-серабрыстая маланка, як называюць арнiтолагi зiмародка. I гэта быў сiгнал, якi перакрэслiў усе мае наступныя планы. Узброiўшыся даўгафокусным фотааб'ектывам, палаткай i тыднёвым правiянтам, я пакiнуў сталiцу i стаў суседам рэдкай птушкi-рыбачкi, якая занесена ў Чырвоную кнiгу Беларусi. Прыйшлося пабудаваць часовую невялiкую схованку каля нары, дзе выводзiлiся птушаняты, пiльнаваць, як птушкi садзiлiся на галiнкi вербалозу i на старыя камлi i... пазiравалi, як дарослыя птушкi прыносiлi i кармiлi сваiх гадаванцаў маленькай рыбай. Дачакаўшыся, калi апошняе птушаня пакiнула гняздо, я зрабiў фота, на якiм дарослы зiмародак частуе малога «рыбным ласункам» — за яго першы i смелы палёт.


Анатоль КЛЯШЧУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.