Вы тут

Як сёння выглядаюць мясцiны, дзе загiнуў бiблейскi цар Саул са сваiмi сынамi, а будучы цар Давiд перамог Галiяфа


Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з вялiкiх рэлiгiйных свят — Праабражэнне Госпада. Як сведчыць бiблейская гiсторыя, цуд адбыўся ў Галiлеi на гары Фавор. Летась у кастрычнiку падчас сваёй вандроўкi па Iзраiлi я глядзела з той самай гары на навакольныя мясцiны i спрабавала ўявiць сабе, як усё гэта адбылося. «Падчас малiтвы на гары Фавор тры вучнi Iсуса Хрыста — Пётр, Якаў i Iаан — убачылi, як Настаўнiк змянiўся: праз шэсць дзён узяў Iсус Пятра, Якава i Iаана, брата ягонага, i ўзвёў iх на гару высокую адных, i перамянiўся перад iмi, i заззяла аблiчча Ягонае, як сонца, а ўбранне Ягонае стала белае, як святло» (Мц 17:1-2).


У Iзрэельскай далiне растуць i кукуруза, i кактусы.

Узыходжанне на Галгофу

У Святой зямлi ўсюды, дзе праходзiў жыццёвы шлях Хрыста, стаяць храмы i манастыры. На гары Фавор знаходзiцца аж два манастыры — каталiцкi i праваслаўны. Старажытная гара нiбы створана самой прыродай для асаблiвых падзей: побач з ёю няма iншых падобных узвышшаў. Зверху адкрываецца цудоўны вiд на блiжэйшыя населеныя пункты Галiлеi. Адсюль усяго некалькi кiламетраў да горада Назарэт, дзе прайшло маленства Хрыста. Менавiта адтуль яго мацi i iншыя вучнi бачылi тое самае незямное святло, якое сыходзiла ў дзень, калi Хрыстос паказаў гэты цуд траiм сваiм найблiжэйшым вучням — Iаану, Якаву i Пятру. Адсюль, з гэтай гары, i пачалося яго ахвярнае ўзыходжанне на Галгофу.

Старажытныя людзi праводзiлi сваё жыццё ў дарозе. Кожны жыхар Iзраiля павiнен быў пабываць у Iерусалiме як мiнiмум раз на год, а лепей тры. Мы ж амаль гадзiну едзем з Вiфлеема да гэтага месца. Дарога вядзе ў бок Iарданii, з якой Iзраiль у напружаных адносiнах. Мы ўвесь час рухаемся ўздоўж гранiцы, i тэлефонная сувязь то знiкае, то зноў з'яўляецца. За некалькi дзён знаходжання ў гэтай краiне мы ўжо прывыклi да таго, што большасць тутэйшых мясцiн нагадвае выпаленыя сонцам пустэчы. Але сёння ўсё iнакш. За вокнамi аўтобуса праплываюць зялёныя аазiсы. «Збожжавыя нейкiя? А можа, кукуруза?» — спрабуем разабрацца з суседкай. З iншага боку, якая кукуруза i збожжавыя могуць быць у апаленым сонцам Iзраiлi? Аказваецца, могуць.

— Гэта не проста ўрадлiвая далiна, тут Iсус вадзiў сваiх вучняў, расказваючы пра зярнятка гарчыцы, — кажа наша гiд Аляксандра. — Тут ён у суботу збiраў каласкi i перацiраў iх. Тут i цяпер вырошчваюць збожжавыя. Таму, калi будзеце чытаць прытчы пра хлеб, зярняткi, згадвайце менавiта гэты паўночны раён. Iзрэельскую далiну яшчэ называюць далiнай крынiц.

Праязджаем мiма плантацыi з бавоўнай.

— У часы жыцця Хрыста тут i лён вырошчвалi, — кажа Аляксандра. — Памятаеце пахавальныя пакрывалы, у якiя заварочвалi памерлых? I бавоўны шмат было, цяпер засталася толькi тэхнiчная, а лёну наогул няма. Уся прамысловасць засяроджана на прыбярэжжы, а гэты раён лiчыцца сельскагаспадарчым. Бавоўна расце тут не самая якасная, ёй далёка да ферганскай. Тутэйшая iдзе для патрэб армii. А тыя ж кукуруза i сланечнiк перапрацоўваюцца на камбiкармы.

Зялёныя насаджэннi за вокнамi змяняюцца жылымi пабудовамi, па дарозе сустракаецца шмат мiнарэтаў. Але гiсторыю не схаваеш. Назвы населеных пунктаў кажуць самi за сябе. Напрыклад, горад Бейт-Шэан, якi мы праязджаем, у Бiблii згадваецца як Скiфаполiс. Або вёска Наiн, дзе Iсус уваскрэсiў удовiнага сына. Ведаючы гэта, разумееш, што насельнiцтва тут калiсьцi было iншай веры.

Праўдзiвы Бог жадае нам найлепшага.

Далiна войнаў

Iзрэельскую далiну называюць не толькi ўрадлiвай, але яшчэ i далiнай войнаў, за яе тут пастаянна iшлi баi. Горны хрыбет Гiльбоа памятае жорсткi паядынак будучага цара Давiда з фiлiстымлянiнам Галiяфам. Давiд, да таго як стаць царом, пасвiў авечак i iграў на лiры. Ён верыў у Праўдзiвага Бога i што той не пакiне яго. Калi ён пачуў з боку варожага асiлка кпiны ў бок войска Саула, дзе служылi ў тым лiку i яго браты, не пабаяўся прыняць выклiк i, прызваўшы ўсю моц Праўдзiвага Бога, перамог волата.

А калi ў гэтай далiне загiнуў цар Саул разам са сваiмi сынамi, Давiд аплакваў iх і сказаў, што загiнулi найлепшыя. Усе навакольныя паселiшчы былi названы iмёнамi дзяцей цара Саула, напрыклад, кiбуц Мерау. У гэтых мясцiнах прапаведавала прарочыца Дэбора i натхняла на ратны подзвiг палкаводца Варака. Па яе парадзе ён вёў сваiх воiнаў у бой. Дэбора ўмацавала яго, iшла наперадзе, бiла ў барабан, i воiны перамаглi войскi Сiсры. Пасёлак Дабурыя, якi знаходзiцца каля падножжа гары Фавор, якраз i нагадвае пра тую самую прарочыцу Дэбору. «Людзi могуць памяняць дзяржаўную прыналежнасць, веру, але калi захоўваюцца назвы, разумееш, што было першапачаткова», — яшчэ раз нагадвае Аляксандра пра тое, што нiчога схаваць або перапiсаць немагчыма.

На тэрыторыi манастыра.

Гара святла

«Фавор» на iўрыце — святло, гара святла. Сама назва прывязвае да падзеi. Яе яшчэ называюць гарой Праабражэння. Яна была ўшанаваная ў тым лiку i тымi, хто пакланяўся грэчаскiм багам. Калiсьцi наверсе быў храм часоў язычнiцтва, прысвечаны Зеўсу. Гара Сiнай адсюль далёка, але падчас свята Праабражэння пра яе таксама згадваецца. Тыя самыя дзесяць запаведзяў, якiмi мы павiнны кiравацца ў сваiм жыццi, былi дадзены Маiсею менавiта на гары Сiнай. Кажуць, Маiсей знешне быў не самым прыгожым чалавекам, на яго твары былi напiсаны ўсе заганы, але калi ён спусцiўся з гары Сiнай, то быў ахоплены такiм ззяннем, што людзi падалi на каленi ў страху i глыбокай пашане. На Сiнаi Майсей атрымаў запаведзi Божыя, а на Фаворы вучнi Хрыста пачулi волю Айца Нябеснага. Ён засведчыў Iсуса як сына любага i загадаў: «Яго слухайце»...

З вокнаў аўтобуса добра вiдаць дзве пабудовы на вяршынi гары — адна двух'ярусная з серабрыстым дахам — гэта  каталiцкi манастыр, — другая, крыху нiжэйшая, з чырвоным чарапiчным дахам — манастыр Iерусалiмскага праваслаўнага патрыярхату. Вялiкi храмавы комплекс у iмя Хрыста i сведак Праабражэння — апосталаў Пятра, Якава i Iаана — быў першапачаткова пабудаваны святой роўнаапостальнай царыцай Аленай, мацi рымскага iмператара Канстанцiна I Вялiкага. Ён знаходзiўся якраз вакол месца, дзе адбылося Праабражэнне Гасподне. Яго, як i iншыя культавыя пабудовы часоў царыцы Алены i iмператара Канстанцiна, разбурылi мусульмане.

У ХI стагоддзi крыжаносцы пабудавалi на гэтым месцы храм-крэпасць, але пасля iх сыходу зноў усё было разбурана. I толькi ў ХIХ стагоддзi вяршыню пачынаюць аднаўляць — католiкi намаганнямi ордэна францысканцаў, праваслаўныя — манаха Iрынарха, які знайшоў месца, дзе стаяў алтар вiзантыйскага храма i пачаў весцi там службы. Мясцовасць была не вельмi бяспечная. Сюды часта заходзiлi качавыя плямёны, рабавалi i забiвалi людзей. Але падзвiжнiцкi лад жыцця манаха выклiкаў павагу ва ўсiх, у тым лiку i ў захопнiкаў. Потым да Iрынарха далучыўся яшчэ адзiн веруючы, а калi ў патрыярхату з'явiлiся сродкi, участак быў выкуплены. З гэтага моманту пачынаецца гiсторыя будаўнiцтва царквы i манастыра.

Каля цудадзейнай iконы.

Фавор у душы кожнага з нас

Вышыня гары — 588 метраў над узроўнем мора. Калiсьцi на яе вялi 4280 прыступак. Сёння можна падняцца па вiнтавой дарозе пешшу, але большасць паломнiкаў аддае перавагу мiнi-бусiкам. Некалькi хвiлiн — i ты ўжо на гары. Аўтобусы iдуць туды адзiн за адным. Мы таксама выбiраем гэты спосаб перамяшчэння. Але калi пад'язджаем да месца пасадкi, пачынаем хвалявацца. Народу шмат — паспець бы. Манастыр працуе некалькi гадзiн у дзень, а потым закрываецца. Але нам шчасцiць. Пакуль чакаем сваёй чаргi, аглядаем мясцовасць. Тут невялiчкi музей пад адкрытым небам са старадаўнiмi прадметамi быту, сувенiрная крама, кавярня.

Аляксандра iнструктуе, як паводзiць сябе ў манастыры, дзе ставiць свечкi, да якой iконы прыкласцiся. У манастыры знаходзiцца i магiла заснавальнiка Iрынарха. Ён, дарэчы, быў паслядоўнiкам славутага старца Паiсiя Велiчкоўскага. Унутры храма знаходзiцца iкона Неўвядальны цвет — тая самая, якую яшчэ называюць iконай з бутэлькi: у 1959 годзе каля берагоў Яфы рыбакi злавiлi бутэльку з iконай, надрукаванай на паперы. У бутэльцы таксама была запiска, якая заклiкала аддаць iкону свяшчэннiку на гару Фавор. Пажаданне было выкананае. У нас таксама была магчымасць прыкласцiся да гэтага абраза. На iм шмат металiчных пласцiнак, якiя сведчаць, што камусьцi iкона дапамагла вылечыцца. Галоўнае — горача ў гэта верыць i малiцца. Фавор — тое самае месца, дзе чалавек умацоўваецца ў веры i атрымлiвае жыццёвыя сiлы.

P.S. Па народных прыкметах, на свята Праабражэння адбываецца i так званае ператварэнне прыроды. Гэта першы званочак, што наблiжаецца восень. Сёлета прырода нас парадавала вельмi добрым ураджаем яблыкаў. Кажуць, што самы каштоўны смак яны набываюць менавiта сёння, падчас вялiкага свята. У гэты дзень плады асвячаюцца ў царкве. Некаторыя лiчаць, што да Праабражэння яблыкi новага ўраджаю есцi нельга. У гэтым, напэўна, нешта ёсць — асаблiва калi згадаць старазапаветную гiсторыю пра Адама i Еву.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Праабражэнне з пахам яблыкаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».