Вы тут

У двух гродзенскiх мiкрараёнах узнавiлi вадаёмы


Работы па добраўпарадкаваннi двух знакавых вадаёмаў горада пачалiся вясной. За некалькi месяцаў водныя аб'екты пачысцiлi, засыпалi грунтам. Дно заслалi спецыяльнай плёнкай. Катлаван запоўнiлi вадой i нават высадзiлi водныя лiлеi.


Фота grodnonews.

Некалi вадаёмы былi месцам масавага адпачынку гараджан. Паабапал iх стаялi лаўкi, былi пракладзены дарожкi, дзе любiлi гуляць мамы з каляскамi i гараджане з дзецьмi. Але з цягам часу абодва штучныя аб'екты высахлi i зараслi балотнай травой. Гараджане неаднаразова звярталiся да гарадскiх улад, каб iх «ажывiць» i прывесцi ў парадак.I вось сёлетняй вясной камунальныя службы прыступiлi да рэалiзацыi праектаў. Як расказаў намеснiк генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ Сяргей Сямашка, у праект добраўпарадкавання ўнесены пэўныя змены. Так, вадаём на вулiцы Рэпiна крыху зменшыўся, а вакол яго высаджаны дрэвы i кустоўе. На вулiцы Курчатава замест дзвюх зарослых сажалак зрабiлi адзiн вялiкi аб'ект. Ёсць план абсталяваць тут спартыўна-гульнявы комплекс. Па перыметры вадаёмаў устаноўлены металiчныя агароджы, з'явiлiся альтанкi.

Самым складаным, па словах прадстаўнiка камунальнай службы, было змяненне гiдраiзаляцыйных характарыстык. Вада iшла праз дно ў глыбiню, таму фундамент вадаёма выкладваўся iзаляцыйнай плёнкай. Каб захаваць чысцiню вады, прадпрыемства «Зелянбуд» занялося высадкай раслiн, якiя садзейнiчаюць ачышчэнню вады i будуць падтрымлiваць экасiстэму ў норме. Спецыялiсты паведамiлi, што прадпрыемства закупiла пяць сартоў водных лiлей чырвонага, ружовага i белага колераў, а таксама два сарты жоўтага. Раслiны высадзiлi ў скрынкi з грунтам i камянямi i апусцiлi на дно, у хуткiм часе на паверхнi павiнны з'явiцца лiсты i распусцiцца бутоны.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: ​Там лiлеi цвiтуць...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.

Эканоміка

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё.

Культура

Мінск 1941. Як гэта было

Мінск 1941. Як гэта было

Неба пачарнела ад самалётаў.