На Гомельшчыне 1 верасня за парты сядуць 17 262 першакласнiкi. Гэта на 650 дзяцей больш, чым летась.
У бягучым навучальным годзе ўпершыню прагучыць званок у новай школе ў мiкрараёне № 21 Гомеля. Установа адукацыi разлiчана на 765 навучэнцаў. У будынку размесцяцца 33 класы трох паралеляў.
У самым вялiкiм сельскiм населеным пункце Кармянскага раёна — аграгарадку Лiцвiнавiчы — звыш 130 дзяцей зноў вернуцца ў сваю школу. Яе будынак 1951 года пабудовы, якi раней знаходзiўся ў аварыйным стане, перажыў маштабную рэканструкцыю i сёлета зноў адкрые свае дзверы для вучняў.
Мiж тым на Гомельшчыне зараз функцыянуе 1171 установа адукацыi. Прыёмку школ, лiцэяў i гiмназiй у Гомельскай вобласцi плануецца завяршыць да 20 жнiўня, адзначылi ў Галоўным упраўленнi адукацыi Гомельскага аблвыканкама.
У рэгiёне на падрыхтоўку класаў, iнжынерных сетак, харчаблокаў i прылеглай тэрыторыi прадугледжана амаль 22 мiльёны рублёў бюджэтных сродкаў. Асноўная iх частка накiравана на рамонт устаноў адукацыi. Таксама выдаткаваны грошы на набыццё камп'ютараў i лiчбавага вучэбнага абсталявання.
На абнаўленне сталовых i буфетаў ва ўстановах адукацыi Гомельскай вобласцi накiравана звыш 480 тысяч рублёў: гэта бюджэтныя, пазабюджэтныя сродкi i спонсарская дапамога. Значная частка гэтай сумы пайшла на закупку тэхналагiчнага i халадзiльнага абсталявання для харчаблокаў, дадалi ў Галоўным упраўленнi адукацыi Гомельскага аблвыканкама.
Сёлета для падвозу дзяцей на заняткi будзе набыта 15 адзiнак транспарту, у тым лiку дзве — спецыяльнага прызначэння з пад'ёмнiкамi для дзяцей-iнвалiдаў. Зараз набыта 12 аўтобусаў, яшчэ па трох праводзяцца працэдуры закупкi. На гэтыя мэты з бюджэту Гомельскай вобласцi выдзелена 1,46 мільёна рублёў, а таксама субвенцыi, што накiроўваюцца на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У сваю чаргу супрацоўнiкi ДАI УУС Гомельскага аблвыканкама перад пачаткам новага навучальнага года абследавалi вулiчна-дарожную сетку каля ўстаноў адукацыi, каб удасканалiць дарожныя ўмовы на шляху дзяцей у школы.
Ва ўсiх установах адукацыi, што размешчаны ў зонах рэагавання падраздзяленняў аховы абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС, устаноўлены ручныя сiстэмы трывожнай сiгналiзацыi. Акрамя таго, паэтапна ўсталёўваюцца сiстэмы вiдэаназiрання.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Прэв’ю: vulcanestimd.com
Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.
Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.
Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.