Вы тут

Дашкольнiкаў будуць вучыць асновам эканамiчнай культуры


У новым навучальным годзе ў Беларусi будуць функцыянаваць 2952 установы дашкольнай адукацыi. Пра гэта падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай i спецыяльнай адукацыi — начальнiк упраўлення дашкольнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Альбiна ДАВIДОВIЧ.


«Паводле аператыўнай iнфармацыi, у 2020/2021 навучальным годзе будуць функцыянаваць 2952 установы дашкольнай адукацыi (у 2019-м — 2940). Плануецца, што дашкольныя ўстановы будуць наведваць 435,5 тысячы выхаванцаў (у 2019-м iх было 436,6 тысячы)», — праiнфармавала Альбiна Давiдовiч.

Паводле яе слоў, за першае паўгоддзе ў Беларусi ўведзена 12 новых устаноў дашкольнай адукацыi. Шмат робiцца для забеспячэння даступнасцi дашкольнай адукацыi. «Пачынаючы з 2015 года ў краiне рэалiзуецца адпаведны план мерапрыемстваў, зацверджаны ўрадам. За гэты перыяд пабудавана 73 установы дашкольнай адукацыi. Увогуле планам прадугледжана будаўнiцтва 79 устаноў дашкольнай адукацыi. Гэта значыць, нам фактычна засталося пабудаваць шэсць, таму план мы дакладна павiнны выканаць», — адзначыла намеснiк начальнiка ўпраўлення.

За кошт розных мерапрыемстваў плана — будаўнiцтва ўстаноў дашкольнай адукацыi, адкрыцця груп кароткачасовага знаходжання i дзiцячых садкоў на першых паверхах у жылых будынках — дадаткова ўдалося стварыць каля 45 тысяч месцаў для дзяцей ранняга i дашкольнага ўзросту. Дзякуючы гэтаму за апошнiя пяць гадоў паказчык ахопу ўстановамi дашкольнай адукацыi дзяцей ва ўзросце ад аднаго года да шасцi гадоў павялiчыўся на 10,1 % i складае 83,6 %. Ва ўзроставай катэгорыi ад трох да шасцi гадоў прырост склаў 3,6 %, i на цяперашнi момант ахоп дашкольнай адукацыяй гэтай катэгорыi складае 98,3 %.

Па словах Альбiны Давiдовiч, выхаванцаў дзiцячых садкоў збiраюцца навучаць асновам эканамiчнай культуры. Да пачатку навучальнага года выдадзены абноўлены вучэбна-метадычны комплекс «Мае першыя ўрокi» для ўстаноў дашкольнай адукацыi. Ён арыентаваны на ўзроставую групу дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту i ўключае ў сябе тры складнiкi: вучэбна-метадычныя дапаможнiкi для педагагiчных работнiкаў, навучальныя дапаможнiкi для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту i вучэбна-наглядныя дапаможнiкi.

«Структура моцна не змянiлася, але шэраг адукацыйных кампанентаў упершыню з'явiўся ў праграме. У прыватнасцi, гэта адукацыйны кампанент, якi звязаны з фармiраваннем эканамiчнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту. Значныя змены зведала адукацыйная вобласць «Дзiця i грамадства» з улiкам сучасных рэалiй. Адукацыйная вобласць «Мастацтва» цяпер прадстаўлена музычным, выяўленчым мастацтвам, мастацкай лiтаратурай. Узмоцнены кампаненты, якiя звязаны з iндывiдуалiзацыяй адукацыйнага працэсу — гэта замежныя мовы (англiйская, нямецкая, французская), дзiцячы фiтнес, харэаграфiя», — дадала намеснiк начальнiка ўпраўлення.

Альбiна Давiдовiч нагадала, што ў 2019 годзе зацверджаны абноўленая вучэбная праграма дашкольнай адукацыi, новы адукацыйны стандарт i новы тыпавы вучэбны план. Як следства, адбылося абнаўленне вучэбна-метадычнага комплексу. Паралельна праводзiцца работа па павышэннi квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў.

Галоўны спецыялiст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй i спецыяльнай адукацыi камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Алена МАКАРЭВIЧ паведамiла, што ў сталiцы да канца года будуць уведзены чатыры дзiцячыя садкi:

«Мiнск працуе над забеспячэннем даступнасцi ўстаноў дашкольнай адукацыi. Сёлета плануецца ўвод у эксплуатацыю сямi ўстаноў дашкольнай адукацыi на 1 тысячу 600 месцаў. Тры з iх ужо ўведзеныя, дадаткова створана 650 месцаў для дзяцей ранняга i дашкольнага ўзросту. Да пачатку навучальнага года плануем увесцi ў эксплуатацыю яшчэ адну дашкольную ўстанову i тры — да канца года ў залежнасцi ад ступенi iх гатоўнасцi», — расказала Алена Макарэвiч.

Паводле яе слоў, на працягу пяцi гадоў у Мiнску павялiчваецца колькасць выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыi. Калi ў 2016/2017 навучальным годзе дзiцячыя сады наведвалi 96 тысяч дзяцей, то ў мiнулым — 101,8 тысячы. За апошнiя пяць гадоў узрос i працэнт ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй ад аднаго да шасцi гадоў. У мiнулым навучальным годзе ён дасягаў 96,3 % — гэта самы высокi паказчык з усiх рэгiёнаў.

Паралельна iдзе развiццё груп з беларускай мовай навучання. «У мiнулым навучальным годзе значна ўзрасла колькасць такiх груп. Калi ў 2018/2019 навучальным годзе iх было 144, то ў мiнулым — 182. Гэтыя групы адкрываюцца па запыце бацькоў. На сённяшнi момант мы задавальняем усе запыты», — запэўнiла галоўны спецыялiст.

Добра развiта таксама сетка груп кароткачасовага знаходжання дзяцей. «Дашкольная адукацыя не з'яўляецца абавязковай, але многiя бацькi жадаюць, каб iх дзiця наведвала дзiцячы калектыў. Таму мы таксама iдзём па развiццi гэтага кiрунку. Летась у нас функцыянавала 439 такiх груп, якiя наведвалi 5115 выхаванцаў, — дадала Алена Макарэвiч. — Значная работа праводзiцца па ўмацаваннi i захаваннi здароўя дзяцей, i яна дае свае вынiкi. Пра гэта сведчаць лiчбы — колькасць дзён, прапушчаных адным дзiцем па хваробе. У 2019 годзе ў Мiнску гэты паказчык склаў 3,9 дня».

Надзея НIКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.

Грамадства

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.