Вы тут

У Беларусі — 69 801 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 67 647 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 19 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 69 801 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 437 110 тэстаў на каранавірус.

67 647 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 622 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 22 млн чалавек, пры гэтым больш за 778 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5 млн заражаных, Бразілія — больш за 3 млн, Індыя — больш за 2 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.

Грамадства

Чым багатыя беларускія нетры

Чым багатыя беларускія нетры

Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.

Памяць

Чым адметны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі?

Чым адметны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі?

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.