Вы тут

Sex-балясы. А па барабане!


У вашым атачэнні ёсць людзі, для якіх чужое меркаванне — пусты гук? («Вось сядзіць у чалавеку дурнота, а ён з гонарам называе гэта характарам».) Каму на яго начхаць? («І стварыў мяне Божа. З цынізмам, канешне, перабраў, са спачуваннем дакладна недапрацаваў, пачуццё гумару з лішкам, жадання кантактаваць з людзьмі няма ўвогуле, карацей, нейкая брыдота атрымалася».) Упэўнены на сто працэнтаў, што так, даводзілася з такімі сустракацца. («Для многіх гэта прагучыць дзіка, але я не карыстаюся прэзерватывамі. Мне здаецца, што гэта глупства — карыстацца імі, калі ў цябе няма сексу».) Нават калі не рызыкняце прыгадаць кагосьці з блізкіх, вы ўсё роўна сустракаецеся з падобнымі грамадзянамі штодня, прычым, неаднойчы. Не верыце? («Дурняў у свеце мала. Але расстаўлены яны так дакладна, што сустракаюцца на кожным кроку».)


Ну, вось сумленныя аўтамабілісты вельмі не любяць тых, хто спрабуе абагнаць іх па ўзбочыне. («Хлопцы, якія паварочваюць направа з левага крайняга рада, памятайце — дома вас чакаюць вашы хлопцы».) Вы зразумелі, пра што гаворка? («Нацыянальная шахматная федэрацыя ЗША прыняла новыя правілы для сваіх шахматыстаў. Згодна з імі, з васьмі белых пешак цяпер дзве будуць чорныя, а адна — блакітная».) Ці вось яшчэ сітуацыя. Вы ніяк на пустой дарозе не можаце размінуцца з адзіным мінаком. Памятаю, ішоў да метро. Метраў за 30 наперадзе крочыла бабуля. Я спрабаваў вылічыць, у якую з чатырох дзвярэй на ўваходзе яна хоча патрапіць. Ха-ха! Яе паходка нагадвала супрацькарабельны зігзаг, якія надводныя судны выкарыстоўваюць, каб мінімізаваць рызыку атакі з боку падлодак. Мы ўсё роўна сутыкнуліся (пры адсутнасці іншых пасажыраў!) у адных дзвярах! («У метро мяне выбешваюць дзве катэгорыі людзей: тыя, якія спыняюцца перад указальнікамі і даводзіцца іх адштурхоўваць, каб прайсці, і тыя, хто штурхаюцца, калі ты стаіш і спакойна чытаеш указальнік».) Ды што метро? («Вось мы стаім каля перахода, паралельна, бок у бок, плячом да пляча, і глядзім у адным напрамку — наперад. Загараецца святлафор, і ты чамусьці ідзеш па дыяганалі і аказваешся перада мной. Ты што, ферзь?»)

А размовы па мабільніках на людзях? («Тыя, хто лаецца па тэлефоне ў грамадскіх месцах, стаўце апарат на гучную сувязь: хочацца ведаць меркаванне двух бакоў, калі ўжо даводзіцца слухаць».) Дарэчы, гэта асобная тэма — людзі з гаджэтамі. Натуральна, зомбі. («Сучасная размова па мабільным — па-купецку. Гэта калі трымаеш гаджэт перад вуснамі так, як раней пілі чай са сподачка».) Ну адыдзі ў бок, калі пагаварыць трэба, пастой там, не замінай іншым. Ты ж не 300 спартанцаў, каб стрымліваць націск ворагаў — перашкаджаць астатнім. Гэта ж мала таго, што нязручна для іншых, дык яшчэ і стварае пагрозу для здароўя і жыцця саміх карыстальнікаў. Дарэчы, з год таму чытаў навіну, што нейкая кампанія збіралася распрацаваць мабільную праграму, якая будзе аўтаматычна адключаць мабільны тэлефон, калі чалавек карыстаецца пешаходным пераходам. («Сёння бачыў, як бабуля дапамагла перайсці дарогу хлопчыку, які «тырчаў» у айфоне».)

А жанчыны? («Быць дзяўчынай — гэта калі ты вядзеш вайну, выйграеш, прайграеш, а апанент нават і не ведае, што вы ваюеце».) Яны часам бываюць такія ж. («— Я выдаткоўваю грошы на патрэбы сям'і. — Але тут жа танальнік, патчы для вачэй і бутэлька віна... — Сям'я мае патрэбу ў прыгожай і шчаслівай жанчыне».) Ну, каму не пашчасціла... («Галоўнае ў жыцці — знайсці чалавека, якога будзеш выбешваць усё астатняе жыццё».)

Бывае, здзіўляюць малыя. («Дзіця спытала, што такое аборт. Я сумелася, але сабрала ўсю волю ў кулак і, як магла, у агульных рысах растлумачыла. І толькі напрыканцы спытала, дзе яно пачула такое слова. — У песні. — У якой такой песні? — «І б'ецца хваля аб борт карабля»...») Але ім гэтую непасрэднасць можна дараваць, праўда? («Дзіцё тут задало пытанне: «Што такое аргазм»? І самае горшае не пытанне, а тое, што ўся маршрутка чакала майго адказу».)

...І напрыканцы пра тыя самыя барабаны. («На вяселлі сяброў Таццяна пабегла лавіць букет нявесты, потым ачомалася і вярнулася назад. Бачылі б вы вочы яе мужа».) Японская 32-гадовая мадэль Юкі Асакі грае на ўдарных у споднім, захапляючы тым аматараў музыкі. («У кожнай жанчыны ў гардэробе павінна быць маленькая чорная маска».) Дзяўчына навучылася граць на барабанах яшчэ ў старэйшых класах. Зараз найчасцей у яе рэпертуары прысутнічае музыка з анімэ, але часам Юкі прапануе слухачам знакамітыя хіты. Яна ўдзельнічае ў групе Lіttle Lіlіth і вядзе свой ютуб-канал. Выконваючы кампазіцыі, японка дэманструе прыгожае цела і выдатную тэхніку. («— Вы сядзіце на маім капелюшы. — Я ведаю. А вы што, ужо сыходзіце?») Як пішуць, гледзячы на шчаслівы твар Юкі, можна зразумець, што дзяўчына атрымлівае масу задавальнення ад таго, чым яна займаецца. («Маша вяла актыўнае распуснае жыццё, ні ў чым сабе не адмаўляючы, жыла з дэвізам «Каб было што ў старасці ўспомніць!» Дарэмна старалася... У старасці Марванну накрыў склероз...») Відэазапісы мадэлі набіраюць сотні тысяч праглядаў і ўхвальных каментарыяў. А таму, што — па барабане! («Апошнімі перастануць насіць маскі страшненькія дзяўчаты».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.