Вы тут

Як правільна адпачываць


Кожнаму з нас дадзена аднолькавая колькасць гадзін у сутках. Аднак, нягледзячы на гэта, некаторыя не могуць знайсці лішняй хвіліны для вольнага часу, а хтосьці проста не ведае, чым сябе заняць.


Фо­та но­сіць ілюст­ра­цый­ны ха­рак­тар.

Многія хлопцы і дзяўчаты нават падчас канікул знаходзяць сабе падпрацоўкі ці займаюцца самаразвіццём, каб правесці вольны час з выгадай для сябе і выкарыстаць набытыя навыкі і досвед у будучыні. Найбольш просты спосаб зарабіць грошы на кішэнныя расходы — задзейнічаць магчымасці інтэрнэту ў сферы капірайтынгу, стварэння сайтаў, прасоўвання сацыяльных сетак і іншых цікавых кірункаў. Калі не хочацца сядзець за камп'ютарам, можна ўладкавацца афіцыянтам, кур'ерам, фатографам, памочнікам менеджара або, для студэнтаў, знайсці работу па сваёй будучай спецыяльнасці. Як паказвае практыка, мэтанакіраваныя хлопцы і дзяўчаты цалкам здольныя арганізаваць свой невялікі бізнес, пачынаючы з простых крокаў.

Многія маладыя людзі хочуць укладваць час у сябе. Менавіта таму яны запісваюцца на розныя курсы, наведваюць трэнінгі і семінары. Вывучэнне замежных моў, засваенне камп'ютарных праграм, плаванне, навучанне кіраванню аўтамабілем, занятак творчасцю і проста чытанне кніг дазваляюць студэнтам і школьнікам «прапампаваць» сябе і ўнесці інвестыцыі ва ўласнае развіццё. І няхай гэта можа быць напрамую не звязана з вучобай, але абавязкова спатрэбіцца для будучай кар'еры і жыцця.

У імкненні моладзі ўдасканальвацца іх падтрымліваюць і навучальныя ўстановы, якія не абмяжоўваюць хлопцаў і дзяўчат толькі вучобай, а даюць мноства магчымасцяў для арганізацыі карыснага вольнага часу нават у летні перыяд. Многія школы, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы праводзяць падчас канікул арганізаваныя выезды на прыроду ці базы адпачынку, што дапамагае моладзі стаць больш згуртаванымі і падтрымліваць стасункі са сваімі аднакласнікамі або аднакурснікамі і па-за вучобай. Універсітэты і інстытуты таксама заахвочваюць захапленні сваіх студэнтаў і дапамагаюць ім працягваць развіваць свае здольнасці і летам. Студэнты займаюцца валанцёрскай і творчай дзейнасцю, удзельнічаюць у розных сацыяльных праграмах — напрыклад, арганізуюць дабрачынныя вечары або нейкія акцыі.

Планаванне вольнага часу павінна быць гнуткім. Таму нават самыя занятыя хлопцы і дзяўчаты не пазбягаюць простых маладзёжных забаў: вечарын з сябрамі, паходаў у кінатэатр, рамантычных вечароў, квэстаў і спартыўных гульняў. Добрая фізічная падрыхтоўка сёння ў модзе, таму моладзь з задавальненнем прысвячае час спорту: многія займаюцца ў залах і на свежым паветры пэўнымі відамі, захапляюцца танцамі, асвойваюць новыя экстрэмальныя кірункі. Знаёмствы, энергічны музычны рытм і весялосць дапамагаюць пазбавіцца стомленасці і назапашаных негатыўных эмоцый.

Найлепшы ж варыянт адпачынку пасля інтэнсіўнай разумовай і фізічнай працы — знаходжанне на свежым паветры. Менавіта таму моладзь адпраўляецца ў турыстычныя паходы з песнямі каля вогнішча, ладзіць пікнікі з сябрамі ці барбекю ў коле сям'і: яны здольныя падарыць не толькі атмасферныя фотаздымкі, але ў дадатак і буру эмоцый, а таксама цёплыя ўспаміны на доўгія гады. Калі няма магчымасці арганізаваць працяглую паездку, добрай ідэяй будзе правесці хоць адзін дзень у ціхім маляўнічым месцы. Як варыянт, выбрацца куды-небудзь у батанічны сад, паркавую зону або да найбліжэйшага вадаёма. Часам варта проста прыгледзецца, і вы выявіце, колькі незвычайных і цудоўных мясцін знаходзіцца ў полі вашага зроку. Усяго толькі дзень, праведзены на свежым паветры, дапамагае дыстанцыявацца ад паўсядзённых праблем і аднавіць сілы.

Як бы банальна гэта ні гучала, але адным з найлепшых відаў адпачынку па-ранейшаму застаецца сон. Да яго далучаецца медытацыя, прагляд кіно, прыняцце гарачай ванны, рыбалка і ўсё тое, што дзейнічае на вашу душу як «вітаміны».

Канікулы — ідэальны час для падзарадкі «ўнутраных батарэй», каб вярнуцца да вучобы і работы з новымі сіламі. Аднак адпачынак — гэта не толькі патрэба кожнага жывога арганізма, але і магчымасць прыемна і прадукцыйна правесці вольны час. Жыццё моладзі насычанае падзеямі, таму важна ўмець правільна адпачываць, з карысцю для розуму і цела.

Надзея БОБРЫК, студэнтка ІІ курса факультэта міжкультурных камунікацый МДЛУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.

Грамадства

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.

Культура

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.