Вы тут

У Магілёве і Гомелі прайшлі мітынгі «За Беларусь»


«За Беларусь»

Пад сцягамі Рэспублікі Беларусь, прафсаюзных, ведамасных арганізацый і прадпрыемстваў у Магілёве на плошчы Леніна сабралася некалькі тысяч людзей з ліку працоўных калектываў, ветэранаў, жыхароў Магілёва і райцэнтраў — яны спецыяльна прыехалі паўдзельнічаць у мітынгу.

На працягу гадзіны, пакуль доўжыўся мітынг, плошчу аблятаў верталёт з вялікім палотнішчам дзяржаўнага сцяга. Яшчэ адзін сцяг на ўсю вышыню будынка быў замацаваны на Доме Саветаў. Іграла музыка, людзі бадзёра махалі маленькімі чырвона-зялёнымі сцяжкамі і скандзіравалі следам за выступаючымі свае лозунгі.

З трыбуны да прысутных звярнуліся прадстаўнікі ўлады, міліцыі, кіраўнікі магілёўскіх прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, дэпутаты, удзельнік вайны ў Афганістане. З заклікамі захаваць мір і стабільнасць у краіне выступілі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, генеральны дырэктар «Магілёўхімвалакна» Пётр Руднік, старшыня савета абласной ветэранскай арганізацыі Анатоль Глаз. Яны заклікалі не паддавацца на правакацыі і мірна працаваць, каб не нашкодзіць беларускай эканоміцы. Вельмі эмацыянальна выказалася пра сваё жыццё Ірына, у сям'і якой мірна ўжываюцца і беларусы, і рускія, і ўкраінцы. Яна сказала, што канфрантацыя ва Украіне вымусіла яе шукаць іншае месца жыхарства. У яе была магчымасць жыць за мяжой, але яна выбрала Беларусь, таму што тут было спакойна і бяспечна.

У гэты ж дзень адбыўся мітынг апанентаў, якія сабраліся на плошчы каля Магілёўскага гарвыканкама. Яны таксама прыйшлі на мерапрыемства са сваімі сцягамі і патрабаваннямі. І таксама казалі пра тое, што хочуць жыць у мірнай і свабоднай краіне.

Нэлі ЗІГУЛЯ


Мы — адзіныя!

Аб'яднаныя агульнай ідэяй, 15 тысяч жыхароў Гомельшчыны сабраліся на цэнтральнай плошчы абласнога цэнтра

Так у Гомелі адбыўся мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Аб сваёй пазіцыі заявілі жыхары з усіх раённых цэнтраў: урачы, педагогі, журналісты, дэпутаты, рабочыя і звычайныя гараджане. Плынь людзей квітнела колерамі дзяржаўнай сімволікі.

— Я прыйшоў сюды не агітаваць, не пераконваць. Я прыйшоў выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Мы — адзіныя. Наша агульная мэта — багатая, шчаслівая, бяспечная, мірная Беларусь, — звярнуўся да ўсіх прысутных старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей. — Але ёсць тыя, хто сёння хаваецца за спінамі грамадзян, якія паддаліся эмоцыям, хто маніпулюе імі з дапамогай адмысловых паліттэхналогій. Яны маюць на ўвазе свае інтарэсы і з лёгкасцю гатовыя ўвесці наша грамадства ў бездань узрушэнняў. Мы сабраліся тут для таго, каб паказаць: мы грамадзяне нашай краіны, мы маем уласнае меркаванне.

Выказаць сваю пазіцыю са сцэны пажадалі таксама прадстаўнікі розных прафесій і сацыяльных груп: шматдзетныя маці, ваенныя, дзеячы культуры, дырэктары прадпрыемстваў, дэпутаты. Усе казалі аб жаданні захаваць і памножыць тое добрае, што ёсць у краіне, аб жаданні міру і стабільнасці ў Беларусі.

Слова папрасіла маці чацвярых дзяцей:

— Я больш не баюся, калі мае дзеці вяртаюцца дадому, ведаю, што ніхто іх не абражае. Я хачу жыць у мірнай Беларусі і не баяцца, што ў маё акно заляціць камень, — прамовіла шматдзетная маці Галіна Сінкевіч.

— Мы супраць таго, што зараз адбываецца на вуліцах. Супрацоўнікі ЖКГ з раніцы да ночы робяць усё, каб гараджане жылі ў чыстым і ўтульным горадзе. Гэта наша краіна, гэта наш горад, і мы з вамі маем права вырашаць іх лёс, — выказаў сваю пазіцыю генеральны дырэктар Гомельскага гарадскога ЖКГ Міхаіл Прус.

Ад імя Беларускага
саюза жанчын Гомельскай вобласці да ўсіх жанчын і дзяўчат рэгіёна звярнулася дырэктар карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі Людміла Шымбалёва:

— Ні ў адной краіне свету няма такой падтрымкі для шматдзетных маці. Давайце годна падрыхтуем дзяцей да Дня ведаў, адправім студэнтаў на навучанне.

Генеральны дырэктар Гомельскага хімічнага завода Дзмітрый Чарнякоў сваёй прамовай падтрымаў вытворчыя прадпрыемствы Гомельшчыны:

— Візітная картка завода — нашы трубы. Калі людзі бачаць дым, разумеюць, што гэта пахне грашыма. Ад працы нашага завода залежыць дабрабыт многіх людзей. Сёння мы спыніліся на планавую праверку, а розныя тэлеграм-каналы напісалі, што мы канчаткова спынілі работу. Але я заяўляю: завод працаваў, працуе і будзе працаваць.

Пасля выступленняў спікераў гамяльчане запалілі ліхтарыкі, спявалі гімн Беларусі. Гэта быў вельмі кранальны момант, які заклікаў людзей аб'яднацца.

Затым удзельнікі мітынгу накіраваліся на плошчу Працы, каб ускласці кветкі да Вечнага агню.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: zorkanews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.