Вы тут

Васільковыя, сінія вочы


Пятро Глебка (1905—1969) — паэт, драматург, перакладчык, арганізатар навукі, дыпламат. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шыпшына», «Урачыстыя дні», «Хада падзей», «Чатыры вятры», «Мужнасць», «Пад небам Бацькаўшчыны» і іншых. Аўтар паэм, зборнікаў дзіцячай паэзіі, драматургічных твораў, кніг нарысаў, артыкулаў, перакладаў.


Вершы — Пятро ГЛЕБКА, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

1. Я не першы ў гады маладыя,

Калі сэрца крыніцай бурліць,

Заспяваў пра блакітныя тыя

Вочы, поўныя дум-таямніц.

Прыпеў (2 разы):

Васільковыя, сінія вочы,

Не пазнаць вашых дум-таямніц!

Калі вецер бярозу паточыць,

Дык і дуб нахіляецца ніц.

2. З тых часоў

у маіх вандраваннях

Сэрца сочыць блакіты вачэй

І гучыць у напевах-прызнаннях

Сіні колер званчэй і званчэй.

Прыпеў.

3. Не шкада

маладога дзяцінства,

Адцвітуць усё роўна сады:

І на цяжкіх і лёгкіх гасцінцах

Чалавек толькі раз малады.

Прыпеў.

Рубрыку вядзе кампазітар Яўген Ксяневіч.

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Вакол Дзеў падымаецца вецер змен. 

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?