Вы тут

Мы непадзельны беларускі народ


Мы непадзельны беларускі народ

Дзмiтрый ВАРАНЮК, першы сакратар ЦК грамадскага аб'яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi», член Савета Рэспублiкi:

— Сябры, мы непадзельны беларускi народ, якi хоча бачыць краiну шчаслiвай!

Беларуская моладзь сёння працуе ў студэнцкiх атрадах, будуе бальнiцы i школы, выходзiць на вулiцы на акцыi салiдарнасцi, збiрае ўраджаi, аказвае валанцёрскую дапамогу, якая патрабуецца, i рыхтуе партфелi першакласнiкам.

Беларуская моладзь розная. Гэта нiяк не паўплывае на згуртаванне, гэта, наадварот, добра, што мы думаем кожны па-свойму! Мы разам можам будаваць нашу Беларусь i рухацца да перамен, але цывiлiзаваным шляхам.

Прэзiдэнт сказаў аб новай Канстытуцыi, давайце будзем абмяркоўваць i прапаноўваць свае думкi.

БРСМ — за канструктыўны дыялог, за мір, за Беларусь!


Патрэбна адзiнства

Алег Дзячэнка, член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь сёмага склiкання ад Магiлёўскай вобласцi:

— Выбары адбылiся, i людзi ўжо вызначылiся, хто павiнен кiраваць краiнай. Зараз усiм нам неабходна працаваць далей, каб развiваць вытворчасць, нарошчваць аб'ёмы экспартных продажаў, у спакойнай абстаноўцы завяршыць уборку ўраджаю, падрыхтавацца да пачатку новага навучальнага года, не дапусцiць успышкi другой хвалi каранавiруса. Адным словам, аператыўна вырашаць жыццёвыя для нашага народа задачы. Дзеля гэтага ўсiм удзельнiкам палiтычнага працэсу трэба супакоiцца, спынiць спрэчкi i на аснове агульнанацыянальных iнтарэсаў працягнуць сумесную работу па ўмацаваннi дзяржаўнасцi, незалежнасцi, абароне тэрытарыяльнай цэласнасцi Беларусi. Гэта сёння галоўнае.

Беларускаму народу як нiколi раней патрэбна палiтычнае, iдэалагiчнае i рэлiгiйнае адзiнства. Трэба ўлiчваць iнтарэсы i тых, хто сёння прытрымлiваецца iншай думкi наконт далейшага дзяржаўнага будаўнiцтва. Неабходна дамаўляцца па спрэчных пытаннях. Будзем памятаць, што толькi ва ўмовах грамадзянскага мiру i згоды мы зможам пераадолець тыя праблемы, якiя iснуюць у нашай краiне.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.