Вы тут

Сенатар Сяргей Рачкоў: Паразуменне ў грамадстве не страчана


Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.


«МС»: — Вiдавочна, што краiна апынулася ў складанай сацыяльна-палiтычнай сiтуацыi. Як на ваш погляд, ужо пройдзена яе вострая фаза? Якiя новыя захады, падыходы i крокi варта распачаць, у тым лiку i мясцовым уладам разам з парламентарыямi, каб знайсцi шляхi ўзаемапаразумення ў беларускiм грамадстве ў новых умовах?

— Не падтрымлiваю меркавання аб палiтычным крызiсе ў краiне. Асобнымi ўнутранымi сiламi пры актыўнай фiнансавай i арганiзацыйна-лагiстычнай падтрымцы звонку робiцца спроба навязаць нам гэты крызiс i ажыццявiць неканстытуцыйную змену дзяржаўнай улады з-за iх паразы на выбарах. Але гэтым задумам не наканавана спраўдзiцца. I вось чаму.

Выбары прайшлi, яны адбылiся, атрыманы станоўчыя заключэннi мiжнародных назiральнiкаў ад СНД. Зацверджаны iх вынiкi. Кiраўнiк дзяржавы атрымаў пераканаўчую перамогу (у Амерыцы сказалi б «лэндслайд» — вялiкую перамогу). Думаю, што арганiзаваныя або падтрыманыя (былi такiя заклiкi) альтэрнатыўнымi кандыдатамi масавыя беспарадкi пралiлi святло на сапраўдныя мэты апазiцыi — прыйсцi да ўлады любымi шляхамi, у тым лiку праз гвалт. Людзi гэта ўбачаць i ў гэтым разбяруцца.

Не хачу разважаць, як вы прапануеце, аб фазах цяперашняй сiтуацыi. Сцэнарыi i фазы хутчэй iснуюць у арганiзатараў гэтых правакацый, якiя б'юць у самае святое — адзiнства i добрае стаўленне беларусаў адно да аднаго. Гэта самае складанае ў дадзенай сiтуацыi. Арганiзатары супрацьстаяння змяняюць тактыку, як далёка iх можа завесцi лiнiя на стымуляванне беспарадкаў i непадпарадкавання закону — пабачым. Шлях запалохвання людзей, подкупу моладзi, якi выкарыстоўваецца гэтымi сiламi, у Беларусi не спрацуе. Гэтым апазiцыйныя сiлы толькi дыскрэдытуюць сябе ў вачах асноўнай масы грамадзян.

Усе дзяржаўныя iнстытуты краiны функцыянуюць i выконваюць свае задачы. Кiраўнiк дзяржавы ў сваiх выступах выразна расставiў усе акцэнты i пазначыў кiрункi выхаду з сiтуацыi, якая склалася — мы будзем працаваць, рабiць справу i рэалiзоўваць намечаныя планы эканамiчнага i сацыяльнага развiцця. Будзе працягвацца работа па ўдасканаленнi палiтычнай сiстэмы краiны, канчатковая мэта якой — прыняцце змяненняў у Канстытуцыю.

У гэтай сiтуацыі вялiкая адказнасць кладзецца на парламентарыяў i мясцовыя органы ўлады. Наш грамадзянскi абавязак — падтрымаць лiдара краiны самаадданай працай на сваiх рабочых месцах, аказаць дапамогу сялянам ва ўборцы ўраджаю, педагогам, на якiх аказваюць асаблiвы цiск альтэрнатыўшчыкi, — паспяхова пачаць новы навучальны год у школах, рабочым — правiльна сарыентавацца ў абстаноўцы i не пайсцi на повадзе ў правакатараў i падбухторшчыкаў, а працягваць выходзiць на работу, моладзi — паказаць перспектыву для iх развiцця i самарэалiзацыi, супрацоўнiкам праваахоўных органаў — у падтрыманнi грамадскага парадку, а таксама iх маральна-псiхалагiчнага стану.

Упэўнены, што паразуменне ў беларускiм грамадстве не страчана, па iм нанесены пэўны ўдар тымi, хто не хоча бачыць на карце свету самастойную незалежную i суверэнную дзяржаву — Рэспублiку Беларусь. Праз вяртанне спакою i разважлiвасцi, удзел у высокапрадукцыйнай працы, паважлiвыя зносiны i давер, выкананне законаў будуць адноўлены ранейшы гарманiчны духоўны стан нашага грамадства i згода яго розных сацыяльных груп.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.