Са святам, Iндыя
Старшыня Савета Рэспублiкi Наталля Качанава павiншавала з нацыянальным святам Рэспублiкi Iндыя — Днём Незалежнасцi — вiцэ-прэзiдэнта Iндыi, спiкера Радж Сабха Сансада гэтай краіны Мупаварапа Венкая Знайду i спiкера Лок Сабха Сансада Iндыi Ом Бiрла.
Наталля Качанава падкрэслiла, што адносiны памiж краiнамi развiваюцца ў атмасферы ўзаемаразумення i даверу, з'яўляюцца надзейнай асновай для рэалiзацыi вялiкага патэнцыялу двухбаковага супрацоўнiцтва.
Старшыня Савета Рэспублiкi зазначыла, што далейшае пашырэнне канструктыўнага мiжпарламенцкага дыялогу дазволiць умацаваць мiждзяржаўныя сувязi i пашырыць узаемавыгаднае партнёрства ва ўсiх сферах дзейнасцi.
Заўсёды абапiрацца на законы
Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар Лiсковiч правёў асабiсты прыём грамадзян.
Людзей пераважна хвалявалi розныя жыццёвыя тэмы: пытаннi залiчэння ў школу, падрыхтоўкi дысертацыйных даследаванняў, работы банкаматаў i iншыя. Заяўнiкi атрымалi парады i тлумачэннi.
Паводле слоў Вiктара Лiсковiча, сенатары на сiстэмнай аснове працягваюць работу па ўсiх кiрунках сваёй дзейнасцi, у тым лiку са зваротамi грамадзян. Нягледзячы на часовыя цяжкасцi, мы павiнны жыць, думаць, як развiваць нашу краiну, што рабiць далей — заўтра, паслязаўтра. У гэтай дзейнасцi важна заўсёды абапiрацца на закон. Датычыцца тое як кожнага грамадзянiна, так i грамадства ў цэлым, звярнуў увагу старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi.
Дапамога бiзнесу
Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах Таццяна Рунец у фармаце вiдэаканферэнцыi ўзяла ўдзел у рабоце Мiжведамаснай камiсii па вызваленнi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ад адмiнiстрацыйных спагнанняў i платы пеняў.
У пасяджэннi камiсii таксама ўдзельнiчалi дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, прадстаўнiкi Мiнiстэрства па падатках i зборах, Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, Дзяржаўнага мытнага камiтэта, Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.
Члены Мiжведамаснай камiсii разгледзелi хадайнiцтвы i матэрыялы спраў суб'ектаў гаспадарання, якiя звярнулiся па вызваленне ад адмiнiстрацыйных спагнанняў i (або) выплаты пенi. Па кожным звароце прыняты станоўчыя рашэннi ў задавальненнi хадайнiцтва цалкам або часткова.
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.