Вы тут

«Салодкае жыццё» Пятровiча


Былы настаўнiк матэматыкi i фiзiкi, жыхар вёскi Стралкi Верхнядзвiнскага раёна Пётр Каськовiч амаль паўстагоддзя займаецца любiмай справай — пчалярствам. У свой час ён быў першапраходцам сярод вяскоўцаў, якiя распачыналi гэты клапатлiвы i захапляльны мядовы занятак. Для многiх вяскоўцаў-пчаляроў Пётр Пятровiч быў i застаецца першым настаўнiкам — перадае iм свае мядова-пчалярскiя навыкi i досвед.


— Цяпер у мяне засталося толькi шаснаццаць вулейчыкаў (раней было сорак), але i з гэтай колькасцю пчоласем'яў хапае турбот — як-нiяк, мне ўжо пад восемдзесят, — з лёгкiм сумам кажа Пётр Каськовiч. — Хачу, каб салодкiм рамяством авалодаў i мой унук Уладзiслаў — вядома, яго таксама навучу, як займацца пчоламi.

Наведаўшы вёску Стралкi i сустрэўшыся з Пятром Пятровiчам, я пазнаёмiўся i з яго ўнукам Уладзiславам Федуковiчам, якi жыве ў райцэнтры i працуе выконваючым абавязкi галоўнага iнжынера прадпрыемства электрасетак Верхнядзвiнскага раёна. А яшчэ даведаўся, што настаўнiк i пчаляр Каськовiч па-ранейшаму сябруе са «Звяздою» — ужо на працягу трыццацi гадоў.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?