Вы тут

“Вербніца” з Чэрвеня ды іншыя


Цікавыя творчыя праекты, што рэалізуюцца ў Беларусі, могуць спатрэбіцца й актывістам беларускіх суполак замежжа


Тым, хто сябруе з інтэрнэтам, цікавіцца беларускай народнай творчасцю, раім паглядзець на Youtube відэафільмы з праекта “Спявае Беларусь”. Яго рэалізуе тэлеканал Беларусь 3. Гэта своеасаблівае фальклорна-песеннае шоу. Глянуўся нам, напрыклад, народны ансамбль народнай песні “Вербніца” — з горада Чэрвеня, што на Міншчыне. Паглядзіце й вы, сябры! Магчыма, нешта з яго репэртуару прыдасца й для спеўных гуртоў замежжа.

У кожнай праграме праекта “Спявае Беларусь” гледачы знаёмяцца з сямейнымі традыцыямі нашага народа, слухаюць родныя песні. Можна ўсім разам падпяваць дзякуючы функцыі “караоке”: словы песень бягуць па экране.

Рыгор Гарэшка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што і пачым можна набыць сёння на Камароўскім рынку

Што і пачым можна набыць сёння на Камароўскім рынку

У звычайныя дні тут бывае 30 тысяч пакупнікоў.

Калейдаскоп

5 прычын, з-за якіх сталеюць непаслухмяныя дзецi

5 прычын, з-за якіх сталеюць непаслухмяныя дзецi

Гэта павінен ведаць кожны з бацькоў.