Вы тут

«Світанак» упершыню прапанаваў спажыўцам кавун


Адно з паспяховых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласцi ўпершыню прапанавала спажыўцам сакавiтую паўднёвую ягаду сваёй вытворчасцi.


ААТ «Свiтанак» iмя К. Арлоўскага — вядомае ў краiне прадпрыемства, якое спецыялiзуецца на вырошчваннi агуркоў, памiдораў i цэлага шэрагу караняплодаў, сёлета пайшло на эксперымент. Апроч ужо традыцыйных культур, паспрабавала вырасцiць яшчэ i кавуны. Першы ўраджай паступiў у тутэйшую гандлёвую сетку ўжо на мiнулым тыднi. Учора сабралi яшчэ паўтары тоны салодкай ягады.

— Культура пакуль што для нас новая, мы толькi прыглядаемся да яе, — расказаў першы намеснiк дырэктара гаспадаркi Аляксандр Жылiнскi. — Пацяпленне, якое мы назiраем апошнiя некалькi гадоў, крыху змянiла наш клiмат. Вось мы i вырашылi паспрабаваць вырасцiць нешта новае, пакуль для нас не вельмi звыклае. Купiлi насенне ў Мiнску, высадзiлi ў цяплiцах, а ў канцы мая пасадзiлi ў адкрыты грунт. Частку рассады прадалi калгасу «Дабраволец» Кiраўскага раёна.

Бахча спее на плошчы пяці гектараў. Пакуль павялiчваць тэрыторыю пад яе «Свiтанак» не збiраецца. Хоць паўднёвая ягада наглядна прадэманстравала, што ёй падабаецца пад беларускiм сонейкам. Некаторыя экзэмпляры выраслi аж да 10 кiлаграмаў. У гаспадарцы спадзяюцца сабраць сёлета 100—120 тон. А налета пасадзiць яшчэ.

Дарэчы, «Свiтанак» спецыялiзуецца таксама на вырошчваннi яблыкаў, а сёлета высадзiў яшчэ i дрэўцы вiшнi. Так што налета тут прапануюць яшчэ i гэтую ягаду.

Нэлi ЗIГУЛЯ

На фота — Яраслаў Іваніцкі.

Фота БелТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».