Вы тут

За мір і спакой, супраць расколу


Учора ў музеі Мінскага метрапалітэна стартавала акцыя Беларускага саюза жанчын «Жанчыны за адзінства і мір». Па словах намесніка старшыні грамадскага аб'яднання, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Ліліі Ананіч, Беларускі саюз жанчын апошнім часам актыўна ўдзельнічае ў акцыях, мітынгах за спакойную, стабільную Беларусь.


Арганізатарам учарашняга мерапрыемства стала мінская гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання. Жанчыны Беларусі такім чынам выступаюць за мір, спакой і супраць расколу грамадства.

«Мы кажам, што нам не падабаецца сітуацыя, калі мы не можам спакойна збіраць дзяцей у школы, не адчуваем сябе абароненымі. Таму мы заклікаем усіх да спакою, міру. Трэба рыхтаваць дзяцей да школы, мірна працаваць, ствараць нашу Беларусь і адстойваць нашы каштоўнасці», — сказала Лілія Ананіч і дадала, што акцыі такога кшталту грамадскае аб'яднанне будзе працягваць.

Таксама Лілія Ананіч выказала сваё меркаванне наконт грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне: «Вось падумалася, як гэта — быць не ў ладах са сваім сумленнем, мяняць перакананні як пальчаткі? І пры гэтым паказваць, быццам раптоўна «стаў відушчым» і аднёсся з пагардай? Падзеі жніўня і лёсавызначальны выбар агалілі многіх асоб. І добра б хлопцаў і дзяўчат, якія абдумваюць жыццё (заблыталіся ў сетках? Паддаліся парыву натоўпу або лжывым аўтарытэтам? Ці «не адрознілі» бутэльку з запальнай сумессю ад бутэлькі кока-колы? Цяжкае дзяцінства?..) На жаль, у адносінах да некаторых людзей, у тым ліку і маіх сеткавых падпісчыкаў, гэта пытанні. Мне лягчэй. Перакананняў не мяняла і не змяняю. І сцяг краіны, чырвона-зялёны, мой сцяг. І нацыянальны лідар для мяне наш Прэзідэнт, Аляксандр Лукашэнка. Трымаем удар! Мацуем шэрагі! Перамаглі і перамогу не аддадзім! Як спадкаемцы Вялікай Перамогі! Як прадстаўнікі суверэннай незалежнай Беларусі! За Беларусь!»

Парламентарый задае пытанне: ці не перадвыбарчыя мітынгі сталі сігналамі да масавых пратэстаў і парушэнняў?

«Я жахалася рыторыкі «не баяцца аўтазакаў», параўнання Беларусі са старым драндулетам. Ніхто з альтэрнатыўшчыкаў і не спрабаваў хоць словам добрым аб'ектыўна адгукнуцца пра краіну і пра Прэзідэнта. Але курс сацыяльнай дзяржавы выбіраў сам народ, і мы ўсе яго творцы!» — адзначыла Лілія Ананіч.

Яна адназначна асуджае абразы, прыніжэнні ўсіх, хто мае іншы пункт гледжання, і гвалт.

«Гвалт не прымаю. Я таксама маці і жывы чалавек. Мне таксама душа баліць за тое, што здарылася. І ў першую чаргу за тых маладых хлопцаў, хто прысягаў радзіме і хто быў па службе на лініі супрацьстаяння. І супраць каго накіроўваліся запальныя сумесі і тараны. Нам усім трэба знайсці адказ на многія пытанні, у тым ліку і на самае галоўнае, чаму бацькі не збераглі сваіх дзяцей і сёння ў захапленні асабістым удзелам у «барацьбе» з уладай цягнуць на пратэсныя вуліцы малалетніх? Дзе гарантыя, што натоўп утрымаецца ў мірным рэчышчы? Каго зноў будзем вінаваціць?» — падкрэслівае парламентарый.

Лілія Ананіч звяртае ўвагу і на тое, што гаворка ідзе пра змену курсу. «І нават без агучвання па складзе ўдзельнікаў з ліку завадатараў, а таксама тых, хто да іх прымазаўся, гэта ясна як божы дзень. Менавіта праз развал эканомікі і імкнуцца асядлаць хвалю пратэсных настрояў. Заклікі на дапамогу «сяброў» усіх масцей і не хаваюць ужо», — выказвае думку намеснік старшыні Пастаяннай камісіі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў звярнула ўвагу і на сімвал пратэстаў — бела-чырвона-белы сцяг: «Пад гэтым сцягам палілі і катавалі нашу Беларусь фашысты і іх паслугачы. З нарукаўнікамі бела-чырвонага колеру былі прыслужнікі нацыстаў, якія палілі родную хату і жывымі маю бабулю з прабабуляй у вёсцы Дунаі на Лагойшчыне. Гэта мой погляд і маё асабістае перакананне».

Лілія Ананіч рэзюмуе: «Вельмі хачу, каб вярнулася галоўнае — спакой і ўзаемапавага адно да аднаго. Каб мы сталі мацнейшыя і каб квітнела наша краіна».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».