Вы тут

Што «свеціць» тым кіроўцам, якія сігналяць у падтрымку мітынгуючых?


Раз-пораз вуліцы гарадоў Беларусі агалошваюцца масавымі гукавымі сігналамі кіроўцаў. Але наколькі гэта правамерна? Сітуацыю пракаментавалі ў Галоўным ўпраўленні Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.


— Так, апошнім часам паступае шмат скаргаў ад грамадзян на шматлікія гукавыя сігналы ад аўтамабіляў. ДАІ прымае меры па навядзенні парадку. У кожным выпадку інспектарамі выкарыстоўваецца індывідуальны падыход. Калі гукавы сігнал быў пададзены з парушэннем, то адказнасць надыходзіць па артыкуле 18.14 КаАП. Пункт 2 гэтага артыкула цягне папярэджанне або штраф у памеры да трох базавых велічынь. Але калі праз ціск на клаксан была створана аварыйная абстаноўка, то санкцыя ўзмацняецца — за гэта прадугледжаны штраф памерам ад 5 да 20 базавых велічынь. Пры гэтым кіроўца можа быць пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да двух гадоў.

Як удакладнілі ў ДАІ, аварыйная абстаноўка ўзнікае ў тым выпадку, калі іншыя ўдзельнікі дарожнага руху — як кіроўцы, так і пешаходы — палохаюцца і праз гэта рэзка змяняюць хуткасць і напрамак руху, ад чаго рэзка ўзрастае рызыка дарожнага-транспартнага здарэння.

Аляксандр КАВАЛЁЎ

Загаловак у газеце: А сігнал мусіць быць дарэчы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.