Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь на знявагу нікому не аддадзім


Сёння ў Гродне адбыўся мітынг з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Гродна стаў першым абласным цэнтрам, дзе кіраўнік дзяржавы выступіў перад удзельнікамі мітынгу.

Мерапрыемства прайшло на цэнтральнай плошчы горада. Аляксандр Лукашэнка прыехаў сюды пасля наведвання Гожскага палігона.


Кіраўнік краіны прыгадаў, што шмат год таму сваю першую перадвыбарчую кампанію пачынаў менавіта з гэтага рэгіёна. І большасць галасоў у яго падтрымку была менавіта адсюль. І зараз новая сітуацыя таксама звязана з горадам над Нёманам. Маўляў, тут склалася непаразуменне.

«Мне многія казалі — там нейкая сітуацыя, нешта не тое. Я кажу — няпраўда. І убачыўшы гэту вялізную шматтысячную масу людзей, я зразумеў, што гродзенская зямля — гэта наша зямля».

Пасля гэтых слоў людзі на плошчы пачалі апладзіраваць і скандзіраваць: «Беларусь!», «Беларусь!»

Далей Прэзідэнт звярнуў увагу на парадак дня, недапушчальнасць раздору і нянавісці. Асабліва ў рэгіёне, які збірае многія народы і нацыянальнасці.

«Сёння нас штурхаюць у бездань раздору. На заходняй мяжы неспакойна. Бразгочуць зброяй, пагражаюць, адкрыта ўмешваюцца ў справы нашай суверэннай дзяржавы».

Між тым на заходніх межах, як нідзе, трэба захоўваць пільнасць. Тыя, хто каардынуе дзеянні альтэрнатыўнай часткі грамадства, таксама знаходзяцца за мяжой.

«Менавіта іх я хачу тут, на апошнім метры нашай зямлі (як памежнік, гэта кажу), папярэдзіць і нагадаць: гэта не толькі наша мяжа, але і мяжа Саюзнай дзяржавы, і гэта мяжа АДКБ. І адказ будзе адпаведны — Беларусь на знявагу нікому не аддадзім».

Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Заходняму аператыўнаму камандаванню ўзяць на жорскі кантроль перамяшчэнне ўсіх ваенных падраздзяленняў дзяржаў-суседзяў, якія ўваходзяць у блок НАТА. Дзяржаўнаму памежнаму камітэту — узмацніць ахову па ўсім перыметры дзяржаўнай мяжы. Ніводны баявік, ніводны патрон не павінен трапіць на тэрыторыю краіны, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў аб сітуацыі з пандэміяй каранавіруса, і агучыў важнае кадравае рашэнне аб накіраванні новага губернатара, гродзенца, міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Як зазначыў Алякандр Лукашэнка, усе дэпутаты адзінагалосна падтрымалі гэтае рашэнне. А Уладзімір Каранік стаў першым губернатарам, якога прадставілі на плошчы.

Далей Прэзідэнт спыніўся на тэме забастовак. У Гродне будуецца шэраг знакавых аб’ектаў, у тым ліку важны для рэгіёна анкалагічны цэнтр. І калі гродзенскія будаўнікі забастуюць, сюды будуць накіраваны работнікі з іншых абласцей. 

Пасля гэтых слоў удзельнікі мітынга сталі скандзіраваць: «Дзякуй!», «Дзякуй!».

Для зябеспячэння спакойнай абстаноўкі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных спраў і Камітэту дзяржбяспекі па Гродзенскай вобласці на працягу суботы і нядзелі забяспечыць парадак на вуліцах Гродна і другіх гарадах вобласці.

«Спісы ўсіх падбухторшчыкаў і правакатараў ужо ёсць», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што дзяржава не будзе абыякава назіраць за беспарадкамі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.