Вы тут

1000-гадовая грабніца


Знойдзена ў правінцыі Хэбэй.


Старажытную грабніцу перыяду праўлення дынастыі Тан (618-907 гг.) адшукалі ў павеце Фучэн правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У ёй было знойдзена больш за 20 культурных рэліквій, у тым ліку белая фарфоровая чаша, танская трохкаляровая кераміка, бронзавае люстэрка, нефрытавы бык, фарфоравы трусік і чырвоны гліняны збан, былі выявілі таксама больш за сотню медных манет з іерогліфамі «кайюань тунбаа». Кайюань — дэвіз праўлення (713 — 741 гг.) імператара дынастыі Тан Сюаньцзуна. Тыя гады лічацца ў кітайскай гісторыі адной з эпох росквіту.

Архітэктурны дызайн і структура грабніцы, а таксама чырвоны гліняны збан і медныя манеты з іерогліфамі паказваюць на тое, што яна адносіцца да сярэдняга і позняга перыяду праўлення дынастыі Тан, а яе гісторыя налічвае больш за 1000 гадоў. Па словах кіраўніка аддзела па абароне культурных каштоўнасцяў павета Фучэн Ці Хунся, знаходка ўяўляе велізарную каштоўнасць для вывучэння пахавальных звычаяў розных сацыяльных слаёў, якія пражывалі ў дадзенай мясцовасці ў часы дынастыі Тан.

Грабніца размешчана ў рэчышчы ракі ў вёсцы Янчжуншу і была знойдзена падчас правядзення паглыбляльных работ. Грабніца складалася з двух пахавальных камер, у кожнай з якой былі выяўлены драўляныя труны.

Прэв’ю: bestlj.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.