Кітайскія і амерыканскія даследчыкі прааналізавалі закамянеласці.
Кітайскія і амерыканскія даследчыкі знайшлі новы від расліны, які адносіцца да так званых жывых выкапняў. Пра гэта паведамілі ў Нанкінскім інстытуце геалогіі і палеанталогіі Акадэміі навук Кітая (правінцыя Цзянсу), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
Серабрысты аментатаксус - від іглічных раслін, які ў наш час шырока распаўсюджаны ў Кітаі. Навукоўцам удалося высветліць, што ён з'явіўся на нашай планеце як мінімум ужо ў юрскі перыяд.
Новае адкрыццё навукоўцы зрабілі пасля аналізу закамянеласцяў гэтага віду раслін, знойдзеных у геалагічных пластах узростам 160 млн. гадоў на тэрыторыі горада Чыфэн аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, паведаміла навуковы супрацоўнік інстытута Дун Чун.
У знаходках захаваліся галінкі, лісце, зародак і насеньне расліны, якія амаль нічым не адрозніваюцца ад сучаснага серабрыстага аментатаксуса. Вынікі далейшага марфалагічнага аналізу сведчаць, што гэтая расліна, якая ўжо была ў часы дыназаўраў, належыць да сучаснага роду аментатаксус, патлумачыла Дун Чун.
Па словах навукоўца, так званыя жывыя выкапні - гэта сучасныя віды, якія захаваліся ад груп жывёл або раслін, характэрных для мінулых геалагічных эпох. Іх вывучэнне мае вялікае значэнне для высвятлення гісторыі развіцця і заканамернасці многіх груп вымерлых і арганізмаў, якія жывуць цяпер.
Вынікі даследавання кітайскіх і амерыканскіх палеантолагаў апублікаваны ў англамоўным часопісе National Science Review, які выдаецца Акадэміяй навук Кітая.
Прэв’ю: alchetron.com
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с
На прасторах яе вялікасці кнігі.