Выпусцілі каля возера Паянху.
40 вадзяных аленяў, якіх развялі ў штучных умовах, выпусцілі ў дзікую прыроду супрацоўнікі ўпраўлення лясной гаспадаркі правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэты від знаходзіцца ў Кітаі пад дзяржаўнай аховай другой катэгорыі. Як паведамілі ва ўпраўленні, супрацоўнікі ўзважылі дзесяць жывёл і ўсталявалі на іх спадарожнікавыя трэкеры перад іх выпускам на волю каля Паянху, найбуйнейшага па плошчы прэснаводнага возера ў Кітаі.
Вадзяныя алені, якія ўмеюць плаваць, рэдка сустракаюцца ў басейне гэтага вадасховішча, таму было вырашана павялічыць колькасць яго папуляцыі, заявілі ва ўпраўленні. У апошнія гады каля возера Паянху назіралася паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя, што стварыла больш спрыяльныя ўмовы для пражывання дзікіх жывёл.
Прэв’ю: wildfauna.ru
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»