Увесь сённяшні дзень з самай раніцы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працаваў у сітуацыйным цэнтры у Палацы незалежнасці, кантраляваў абстаноўку. Пра гэта паведаміла СМІ прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.
«У тым ліку ў той момант, бліжэй да вечара, калі так званыя мітынгоўцы пайшлі, можна сказаць, на своеасаблівы штурм будынка. У гэтыя хвіліны кіраўнік дзяржавы таксама знаходзіўся ў Палацы. Зрэшты, напэўна, можам сказаць, што адвагі ў мітынгоўцаў хапіла не надоўга. Убачыўшы, што можа здарыцца, гэтыя людзі хутка разгарнуліся і літаральна пабеглі ў зваротным напрамку», - адзначыла прэс-сакратар.
Паводле яе слоў, пасля гэтага прэзідэнт выклікаў верталёт, абляцеў горад. «З вышыні паглядзеў на так званы мітынг. Таксама кантраляваў абстаноўку. Вярнуўшыся неўзабаве ў Палац Незалежнасці, перш за ўсё Прэзідэнт падзякаваў рабятам — тым, хто абараняў Палац па перыметры. Таксама падышоў і да хлопцаў з АМАПа, пагутарыў з імі, падзякаваў і ім», — сказала Наталля Эйсмант.
«Як і абяцаў Прэзідэнт, ён нікуды не ўцякаў, як бы ні спрабавалі гэта прадставіць асобныя блогеры і телеграм-каналы. І дзеці яго таксама былі з ім. На кадрах можна ўбачыць яго малодшага сына», — дадала прэс-сакратар.
Раней у СМІ трапілі знятыя на тэлефон кадры відэа з Аляксандрам Лукашэнкам каля Палаца Незалежнасці, і ў тым ліку кадры яго гутаркі з праваахоўнікамі.
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.