Вы тут

Укаранёна экалагiчная кансультацыйная паслуга «Праектаванне, будаўнiцтва, эксплуатацыя»


З лiпеня 2020 года Рэспублiканскiм цэнтрам дзяржаўнай экалагiчнай экспертызы i павышэння квалiфiкацыi Мiнпрыроды ўкаранёна экалагiчная кансультацыйная паслуга «Праектаванне, будаўнiцтва, эксплуатацыя».


Спецыялiсты цэнтра пракансультуюць, растлумачаць, выдадуць рэкамендацыi, а таксама правядуць ацэнку праблем i спосабаў iх вырашэння па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў у адносiнах да аб'ектаў будаўнiцтва цi iншай дзейнасцi.

Прапанаванае кансультацыйна-экспертнае суправаджэнне паспрыяе недапушчэнню магчымага негатыўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе пры праектаваннi, узвядзеннi i эксплуатацыi аб'ектаў.

Дадатковую iнфармацыю па ажыццяўленнi кансультацыйнай паслугi можна знайсцi на афiцыйным сайце цэнтра ў раздзеле «Кансультацыйныя паслугi».

Прэв’ю: 1zoom.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.

Грамадства

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.