Паспяховасць любой гiдраметслужбы сёння залежыць ад сучасных тэхналогiй. Як з iх дапамогай развiваецца Рэспублiканскi цэнтр па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды?
Прагназаванне надвор'я — адна з найскладанейшых задач, вырашэнне якой немагчыма без дакладных даных наземных назiранняў i выкарыстання сучасных тэхналогiй. Станоўчаму вынiку паспрыяе выкананне комплексу мерапрыемстваў па мадэрнiзацыi, тэхнiчным пераўзбраеннi i вывядзеннi на высокi тэхналагiчны ўзровень усiх элементаў
узаемазвязаных сiстэм атрымання гiдраметэаралагiчнай iнфармацыi.
Для павышэння якасцi прагназавання пагодных умоў Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя была распрацавана Дарожная карта па ўдасканаленнi прагназавання надвор'я на кароткатэрмiновую i сярэднетэрмiновую перспектыву на 2018—2020 гады. Комплекс яе мерапрыемстваў уключае не толькi тэхнiчныя аспекты (мадэрнiзацыя i пашырэнне сеткi назiранняў, тэхнiчнае пераабсталяванне, мадэрнiзацыя лакальнай вылiчальнай сеткi), але i работу з кадравым складам, са спажыўцамi, паляпшэнне iмiджу Белгiдрамета i iншае.
— Згодна з дарожнай картай, да канца 2020 года плануецца павялiчыць агульную колькасць функцыянуючых метэастанцый да 67 (да 2018 года iх было 51) праз арганiзацыю новых пунктаў назiранняў з устаноўкай на iх аўтаматычных метэаралагiчных станцый (АМС) i аўтаматызацыi ўсiх дзеючых пунктаў назiранняў, — расказаў начальнiк службы метэаралагiчных прагнозаў Аляксандр БЯГАНСКI. — Летась набыты i ўстаноўлены дзевяць АМС на дзеючых пунктах назiранняў у Высокiм, Навагрудку, Оршы, Шаркаўшчыне, Драгiчыне, Жыткавiчах, Лынтупах, аграгарадку Палескi (Лунiнецкi раён) i Браславе.
На дакладнасць прагнозаў надвор'я моцна ўплываюць i глабальныя змены клiмату. Яны праяўляюцца, у тым лiку, у пераменлiвым характары ападкаў. Так, па словах спецыялiста, летам 2019 года ў Беларусi склалася нестандартная сiтуацыя. Дажджы, якiя праходзiлi на тэрыторыi краiны, насiлi лiўневы характар i характарызавалiся нераўнамерным размеркаваннем i рознай iнтэнсiўнасцю нават у межах аднаго горада. Для павышэння якасцi абслугоўвання спажыўцоў прынята стратэгiчнае рашэнне аб пашырэннi сеткi назiранняў у буйных гарадах краiны. Так, у Мiнску летась дадаткова былi ўстаноўлены шэсць аўтаматычных метэаралагiчных станцый.
Сёлета адноўлены назiраннi ў гарадскiм пасёлку Лельчыцы — на самай паўднёвай станцыi краiны. У мэтах пашырэння сеткi назiранняў на 2020 год запланаваны ўвод у эксплуатацыю сямi новых пунктаў назiранняў у населеных пунктах Навасёлкi, Iўе (Гродзенская вобласць), Плешчанiцы (Мiнская вобласць), Маларыта, Кобрын (Брэсцкая вобласць), Расоны (Вiцебская вобласць), Вялiкi Мяжнiк (Магiлёўская вобласць).
Пашыраецца i сетка радыёлакацыйных назiранняў Белгiдрамета — сёння яна складаецца з пяцi лакатараў, аб'яднаных у адзiную сiстэму. У пачатку жнiўня доплераўскi метэаралагiчны радыёлакатар запрацаваў у аэрапорце Гродна.
Выкарыстанне дакладнай iнфармацыi пра надвор'е i клiмат дазваляе органам дзяржкiравання прымаць важныя рашэннi, а прадпрыемствам i арганiзацыям — выбiраць правiльную стратэгiю развiцця сваёй гаспадарчай дзейнасцi. Бо дзякуючы своечасова прынятым ахоўным мерам зводзiцца да мiнiмуму шкода ад уздзеяння небяспечных i неспрыяльных гiдраметэаралагiчных з'яў.
— Развiццё сеткi метэаралагiчных радыёлакатараў на тэрыторыi Беларусi дазволiць стварыць адзiнае радыёлакацыйнае поле i павялiчыць своечасовасць i дакладнасць штармавых папярэджанняў аб неспрыяльных i небяспечных метэаралагiчных з'явах надвор'я, — адзначыў Аляксандр Бяганскi.
У снежнi 2018 года з уводам у эксплуатацыю метэаралагiчнай станцыi Мiнск у раёне ваеннага гарадка Уручча адноўлена радыёзандзiраванне атмасферы з дапамогай сучаснай аэралагiчнай сiстэмы DigiCORA. Яна дазваляе атрымаць тэмпературна-ветравы профiль атмасферы на розных вышынях. Даныя аэралагiчных назiранняў у Мiнску, Брэсце i Гомелi шырока выкарыстоўваюцца пры прагназаваннi надвор'я, небяспечных i неспрыяльных гiдраметэаралагiчных з'яў.
Для ўмацавання кадравага патэнцыялу Белгiдрамета на пастаяннай аснове праводзiцца павышэнне прафесiйнай квалiфiкацыi кадраў на базе навучальных устаноў Расгiдрамета, Еўрапейскага саюза i Сусветнай метэаралагiчнай арганiзацыi. У 2019 годзе на курсах павышэння квалiфiкацыi па пытаннях прагназавання надвор'я, у тым лiку небяспечных з'яў, на бязвыплатнай аснове прайшлi навучанне 14 спецыялiстаў-сiноптыкаў.
Веранiка КОЛАСАВА
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.