«Не перастаю дзiвiцца той сладастраснасцi, з якой некаторыя «нязгодныя i пратэстоўцы» захапляюцца ў Telegram-каналах з нагоды махання сцяжкамi ў Лiтве, Польшчы, нават ЗША, Канадзе ў падтрымку пратэстаў у Беларусi. Прычым любому чалавеку, спадзяюся, ясна, што гэта не паказчык — бо тыя, хто махае, нават калi яны беларусы, ужо даўным-даўно тут не жывуць, нiчога не зрабiлi для сённяшняй краiны, а ўвесь iх настальгiчны «патрыятызм» раптам успыхвае, калi папросяць. У сувязi з гэтым пытанне да тых, хто так замiлаваны замежнымi падскокваннямi: вы чаму там не жывяце, вызвалiўшы тут кожны сваё рабочае месца, месца вашых дзяцей у садку, паменшыўшы нагрузку на настаўнiкаў у школе, конкурс у ВНУ i чаргу да ўрача? Зараз на мяне закрычаць: «Гэта наша зямля, родная i непаўторная, мы нiкуды не павiнны ехаць!» І гэта правiльна, наша. Тады i абапiрайцеся на яе, а не на iмпартныя эмоцыi».
Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.
Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.
Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.