Вы тут

Пабiтыя леташнiя рэкорды прахадных балаў


На бюджэтную форму атрымання адукацыi сёлета ў ВНУ залiчана каля 26,3 тысячы чалавек i прыкладна столькi ж — на платную, хоць на платную форму навучання планавалася набраць абiтурыентаў больш. А ўсяго прыём на ўзровень вышэйшай адукацыi ажыццяўлялi 50 устаноў (42 дзяржаўныя i 8 прыватных). Пра гэта на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення прафесiйнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Сяргей КАСПЯРОВIЧ.


Цэнтралiзаванае тэсцiраванне сёлета праходзiла каля 64,3 тысячы абiтурыентаў, што прыкладна на 12,5 тысячы менш, чым летась. Абсалютныя вынiкi (100 балаў) паказалi 323 удзельнiкi, а два стабальныя сертыфiкаты ЦТ атрымалi 15 чалавек (у 2019 годзе — 12).

Найбольш запатрабаваныя аказалiся спецыяльнасцi ў галiне правазнаўства i мiжнародных адносiн. Напрыклад, на «мiжнароднае права» на факультэце мiжнародных адносiн у БДУ прахаднымi на бюджэт былi 386 балаў. У БДМУ традыцыйна запатрабавана спецыяльнасць «стаматалогiя» (383 балы). Для паступлення на «лiнгвiстычнае забеспячэнне мiжкультурных камунiкацый» у БДЭУ трэба было мець 360 балаў.

Што датычыцца конкурсных паказчыкаў, то, напрыклад, на спецыяльнасцi «дызайн» у БДУ на адно месца прэтэндавалi 12 чалавек, «эканомiка i кiраванне на прадпрыемстве» ў БДТУ — 5 чалавек, «псiхалогiя» ў БДПУ — 4 чалавекi, «iнфармацыйныя сiстэмы i тэхналогii (у гульнявой iндустрыi)» у БДУIР — 7 чалавек на месца.

Па словах Сяргей Каспяровiча, сёлета, як i ў папярэднiм годзе, на асобныя спецыяльнасцi аб'яўляўся дадатковы набор на бюджэт, паколькi вакантнымi засталося больш чым 190 месцаў. Пераважна гэта былi спецыяльнасцi сельскагаспадарчага профiлю. Асаблiва складана было прыцягнуць абiтурыентаў на спецыяльнасць «заатэхнiя»: 84 месцы ў дзвюх ВНУ так i засталiся незапоўненыя нават пасля дадатковага набору.

У сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на бюджэтную форму атрымання адукацыi падало дакументы больш за 24,5 тысячы чалавек i больш як 12 тысяч — на платную. Усяго на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыi планавалася набраць каля 40 тысяч чалавек.

Намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення прафесiйнай адукацыi — начальнiк упраўлення прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Аляксандра ПЯТРОВА расказала, што найбольш папулярныя ў абiтурыентаў сталi спецыяльнасцi, звязаныя з жывапiсам, дызайнам i правазнаўствам. Таксама высокай цiкавасцю з боку абiтурыентаў традыцыйна карыстаюцца кiрункi ў сферы iнфармацыйных тэхналогiй, спецыяльнасцi медыцынскага i педагагiчнага профiляў.

Прымалi дакументы ў абiтурыентаў 110 каледжаў, з iх дзевяць прыватнай формы ўласнасцi, а таксама 83 установы адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi (гiмназii-каледжы, вучылiшчы алiмпiйскага рэзерву).

Аляксандра Пятрова звярнула ўвагу на важнасць апераджальнай падрыхтоўкi кадраў ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што дазваляе выпускнiкам пасля iх заканчэння быць канкурэнтаздольнымi на рынку працы. Таксама ў апошнiя гады ў сiстэме прафесiйнай адукацыi актыўна развiваюцца так званыя рэсурсныя цэнтры, якiя аснашчаюцца высокатэхналагiчным абсталяваннем i дазваляюць весцi практыкаарыентаваную падрыхтоўку спецыялiстаў. Больш за тое, установы адукацыi ўзаемадзейнiчаюць памiж сабой, каб забяспечыць максiмальны доступ усiх навучэнцаў адпаведных спецыяльнасцяў да гэтага абсталявання.

Надзея НIКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».