Вы тут

Як хутка знайсцi работу?


Сёння з неабходнасцю пошуку работы людзi сутыкаюцца пастаянна. I калi яшчэ пару гадоў таму пытанне стаяла так: «Як знайсцi работу сваёй мары?», то сёння яго фармулююць iнакш: «Як знайсцi крынiцу сродкаў да iснавання хутка?» Мы пагутарылi са спецыялiстамi кадравых агенцтваў, а таксама з людзьмi, якiя нядаўна шукалi работу або знаходзяцца ў яе перманентным пошуку. I вось што высветлiлi.


Пошук — таксама работа

Упадабаная фраза спецыялiстаў рэкрутынгавых агенцтваў: «Пошук работы — таксама работа». I ставiцца да яго трэба добрасумленна, сур'ёзна, i, галоўнае, сiстэмна. Зразумела, што, страцiўшы работу, чалавек знаходзiцца ў некаторай прастрацыi, а калi новая рабочае месца не знаходзiцца хутка, то i ў роспачы. Але для паспяховага далейшага пошуку важныя спакой i дакладнае планаванне сваiх дзеянняў.

Перш за ўсё, важна зразумець, што канкрэтна вы шукаеце. Прафесiйная вобласць, спецыялiзацыя, пасада, узровень аплаты вашай працы, графiк, аддаленасць ад дому (час у дарозе), наяўнасць або адсутнасць камандзiровак, нармаваны цi ненармаваны працоўны дзень — усе гэтыя параметры вы павiнны добра сабе ўяўляць.

Цяпер расстаўце прыярытэты: што для вас важна, а чым вы маглi б ахвяраваць. Напрыклад, вы згодныя на ненармаваны працоўны дзень дзеля таго, каб атрымаць магчымасць на практыцы навучыцца новаму ў рамках сваёй прафесiйнай квалiфiкацыi. Або гатовыя працаваць не па спецыяльнасцi пры ўмове добрага ўзроўню зарплаты. Такiм чынам, мы атрымлiваем дакладнае ўяўленне аб магчымым работадаўцы.

Толькi пасля гэтага, усвядомiўшы, што менавiта мы шукаем, прыступаем да вывучэння рынку працы. Звяртаем увагу на сярэднi ўзровень заробкаў у абранай сферы, а таксама на канкурэнтнае асяроддзе. Напрыклад, традыцыйна вялiкая прапанова ў апошнiя гады ў сферы продажаў. Прапанова пераважае над попытам i ў сферы дызайну i IT. Калi ўзровень канкурэнтнасцi высокi, падумайце, чым вы можаце выгадна вылучацца на фоне iншых саiскальнiкаў — гэта дапаможа правiльна скласцi рэзюмэ.

Вывучыўшы рынак, прыступаем да складання рэзюмэ. Фота — абавязкова. Без фота рэзюмэ выглядае безаблiчным, а многiя работадаўцы падкрэслiваюць, што не разглядаюць рэзюмэ саiскальнiкаў без фатаграфii. Фота лепш за ўсё абраць строгае i дзелавое, як на пашпарт.

Задзейнiчаем усе каналы пошуку — ад сяброў i былых калег да сацыяльных сетак i месенджараў. Чым шырэйшая будзе вобласць пошукаў, тым большая верагоднасць іх хутчэйшага паспяховага завяршэння.

Размясцiць рэзюмэ на сайтах пошуку работы недастаткова. Актыўна адгукайцеся на вакансii самi. Пакiдайце на прагляд сайтаў аб пошуку работы хоць бы гадзiну штодня. Чым больш будзе спробаў з вашага боку, тым больш запрашэнняў на гутарку вы атрымаеце.

Калi работадавец просiць аб суправаджальным лiсце, напiшыце яго абавязкова. Як i любы дзелавы дакумент, суправаджальны лiст пiшацца не ў адвольнай форме, а згодна з дакладнай структурай: прывiтанне; iнфармацыя пра тое, чаму варта ўзяць на гэтую вакансiю вас (ваш прафесiйны вопыт, навыкi i веды адпавядаюць патрабаванням работадаўца); iнфармацыя, чаму вы самi хочаце працаваць у кампанii работадаўца (пашукайце iнфармацыю аб кампанii ў iнтэрнэце i выкарыстоўвайце яе ў сваiм адказе). Як з вамi звязацца (тэлефон, электронная пошта).

Збiраючыся на iнтэрв'ю з работадаўцам, прадумайце, як падаць сябе. Калi мяркуецца выкананне тэставага задання падчас сумоўя, пашукайце водгукi iншых саiскальнiкаў рабочага месца ў гэтай кампанii i па магчымасцi патрэнiруйцеся загадзя.

I нарэшце: не ўпадаем у роспач, калi вашае рэзюмэ застаецца непрагледжаным або калi вам раз за разам адмаўляюць. Як паказвае практыка, на пошук работы ў сярэднiм патрэбна ад 2 да 5 месяцаў. Не страчвайце веры ў сябе. Рана цi позна ўсё вырашыцца найлепшым чынам.

Дзе яе шукаць?

Кiрункаў пошукаў работы павiнна быць шмат. I лепш задзейнiчаць iх як мага больш.

Сваякi i сябры. А таксама былыя калегi i былыя кiраўнiкi, аднакласнiкi, сябры сяброў i нават былыя каханыя (калi вы ў добрых адносiнах, вядома) — чым больш людзей будзе ў курсе, што вы ў пошуках работы, тым больш шанцаў, што рабочае месца для вас знойдзецца хутка. Спiшыцеся з тымi, з кiм даўно не мелi зносiн, i спытайце аб наяўнасцi свабодных вакансiй там, дзе яны працуюць: магчыма, што менавiта цяпер iм патрэбныя спецыялiсты. У некаторых сферах кампанii наогул не паведамляюць аб сваiх вакансiях на спецыялiзаваных сайтах, аддаючы перавагу пошукам у вузкiм коле знаёмых спецыялiстаў або па рэкамендацыi. Напрыклад, практычна немагчыма прыйсцi «з вулiцы» ў большасць сур'ёзных IT-кампанiй, у некаторыя СМI.

Марына, перакладчык, памочнiк кiраўнiка ў буйной мiжнароднай кампанii:

— Працаўладкаванне па знаёмстве праходзiць хутчэй i прасцей. Прадстаўлены калегам або прыяцелем кандыдат выклiкае больш даверу. Прычым карысныя сувязi працуюць незалежна ад квалiфiкацыi спецыялiста. Мая мама працавала на адным прадпрыемстве ўсё жыццё. У наш час падобнае практычна немагчыма. Мне даводзiлася шукаць работу мноства разоў, як, напэўна, i большасцi людзей ад 20 да 50. I кожны раз я ў першую чаргу звяртаюся да знаёмых, сяброў i сваякоў. I, зразумела, да былых калег. Любы прафесiйны круг — гэта закрытае мiнi-грамадства, дзе ўсе ведаюць пра ўсё i ўсiх. У тым лiку — аб адкрытых вакансiях. I калi рэпутацыя ў вас як у прафесiянала добрая, то «па знаёмых» — найлепшы спосаб шукаць працу.

Сайты па пошуку работы. Самы вiдавочны i зручны спосаб. Праўда, там шукаюць работу ўсе. Таму — адгукацца, адгукацца i яшчэ раз адгукацца, iнакш, пакуль вы будзеце разважаць, вакансiя ўжо закрыецца. Не абмяжоўвайцеся адным сайтам, лепш размясцiць рэзюмэ на двух-трох.

Iгар, выкладчык па адукацыi, цяпер працуе тэсцiроўшчыкам:

— Я ўвесь час знаходжуся ў пошуку магчымасцi зарабiць грошы: у мяне двое дзяцей. I работа ў мяне, як правiла, не адна. Работу я часцей за ўсё шукаю проста праз сайты. Але не ўсе яны зручныя i падаюць аператыўную iнфармацыю. Мне здаецца найбольш зручным сайт HeadHunter (HH). Новыя вакансii там з'яўляюцца кожны дзень у вялiкай колькасцi, i работадаўцы, як правiла, хутка даюць зваротную сувязь. Знайсцi патрэбную прапанову i тэрмінова адгукнуцца на яе дапамагаюць фiльтры. Калi ваша рэзюмэ ёсць на сайце, сiстэма сама пачынае прапаноўваць варыянты. Прапановы работадаўцаў можна шукаць па населеных пунктах, буйных кампанiях, прафесiях, можна наладжваць фiльтры па рэгiёнах, даце абнаўлення, зарплаце, тыпе занятасцi, графiку. Партал генерыруе прапановы дня, збiрае асобныя падборкi — напрыклад, для спецыялiстаў розных сфер IT, дызайнераў, маркетолагаў i г. д. Можна падпiсацца на рассылку новых вакантных месцаў. Пры рэгiстрацыi прапануецца сiнхранiзацыя з сацсеткамi: VK, Mail.ru, Facebook, Google, linkedin, «Аднакласнiкi». Ёсць бясплатныя праграмы ў Google Play, App Store.

Сацыяльныя сеткi. Яшчэ адзiн сучасны iнструмент, якi дазваляе ахапiць як мага больш людзей i кампанiй i абвясцiць iх аб тым, што вы шукаеце работу. Тут усё працуе гэтак жа, як у выпадку з пошукам па знаёмстве. Падпiшыцеся на кар'ерныя групы i старонкi, удзельнiчайце ў абмеркаваннi прафесiйных тэм, паведамляйце пра тое, што шукаеце работу. Таксама ў сацыяльных сетках (VK, Facebook) ёсць групы, дзе работадаўцы размяшчаюць прапановы аб вакансiях.

Лiзавета, псiхолаг па адукацыi, цяпер — SMM-менеджар:

— Зарэгiструйцеся ў LinkedIn — гэтая сацыяльная сетка створана спецыяльна для пошуку i ўстанаўлення дзелавых кантактаў. Дарэчы, яна добрая тым, што дазваляе, абыходзячы сакратароў, выйсцi наўпрост на АПР-аў (асоб, што прымаюць рашэннi) вельмi многiх кампанiй. Яшчэ шукаць работу можна праз месенджары. У Telegram i Viber таксама можна знайсцi адпаведныя групы i каналы, дзе размяшчаюць актуальныя вакансii.

Сайты кампанiй. Калi вы прыкладна ведаеце, у якой кампанii/ кампанiях хацелi б працаваць, пабывайце на iх сайтах. У раздзеле «Кар'ера» там можна знайсцi вакансii. Не бойцеся стукаць ва ўсе дзверы i праяўляць iнiцыятыву: работадаўцы зацiкаўлены ў iнiцыятыўных супрацоўнiках.

Спецыялiзаваныя газеты. Гэты канал можа быць эфектыўны для пошуку работы i падпрацоўкi ў пэўных сферах. I яшчэ гэта самы просты варыянт, калi вы змянiлi месца жыхарства i вам даводзiцца выходзiць на новы рынак працы цалкам з нуля.

Бiржа працы. Мабыць, гэта — самая апошняя «саломiнка», за якую варта ўхапiцца. Цэнтры занятасцi насельнiцтва па месцы рэгiстрацыi, як правiла, прапануюць работу з нiзкай аплатай i ў асноўным звязаную з фiзiчнай працай. Тут вы атрымаеце афiцыйны статус беспрацоўнага, невялiкую матэрыяльную дапамогу па беспрацоўi i магчымасць працаўладкавацца афiцыйна. Цэнтры занятасцi рэгулярна праводзяць кiрмашы вакансiй.

Аляксандра Анцэлевiч

Загаловак у газеце: Рабочае месца пад сонцам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

«Сумныя» прадукты — прэч з халадзільніка!

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»