Вы тут

«Маладосць»: Кітайскія старонкі


Беларускі літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» па традыцыі ўважлівы да сучаснай кітайскай прозы і паэзіі. За апошнія гады некалькі разоў выходзілі спецыяльныя «кітайскія нумары». Вакол рэдакцыі «Маладосці» згрупавалася купка маладых беларускіх кітаістаў — здольных перакладчыкаў, якія пераўвасабляюць кітайскія творы з мовы арыгінала. 


Вось і зараз рэдакцыя часопіса рыхтуе — ужо на 2021 год — адмысловы «кітайскі нумар». Па традыцыі гэты творчы праект будзе рэалізаваны з удзелам і пры падтрымцы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Несумненна, удзел у падборы тэкстаў прымуць маладыя, але ўжо вядомыя беларускія перакладчыкі, якія ўважлівыя да кітайскай паэзіі, — Дар’я Нечыпарук, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка і іншыя літаратары. 

Нагадаем, што ў апошнія гады ў серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая» ў Выдавецкім доме «Звязда» і выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачылі свет болей як дзесяць кніг кітайскіх паэтаў на беларускай мове. Сярод іх — зборнікі вершаў Ду Фу, Ван Вэя, Лі Бо, Лі Цінчжаа, Мэн Хаажаня і іншых класічных і сучасных аўтараў Паднябеснай. 

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Прэв’ю: export.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка «Бітва за Маскву. Бессмяротнасць подзвігу».

Як адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, Вялікая Айчынная вайна і ўсё, што звязана з ёй, — святое.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.