Вы тут

Мазыршчына — тэрыторыя бязмежных магчымасцяў


БУДАЎНІЧЫ БУМ НА МАЗЫРШЧЫНЕ

Старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка — адна з нямногіх жанчын у краіне, якія ўзначальваюць раённую вертыкаль улады. Яна пачынала сваю працоўную дзейнасць на малой радзіме, у Нараўлянскім раёне. Прайшла шлях ад бухгалтара адной з мясцовых гаспадарак да галоўнага эканаміста, закончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС унесла карэктывы ў жыццё тысяч людзей, у тым ліку і жыхароў малой радзімы Алены Паўлечкі — вёскі Кіраў. Населены пункт трапіў у спіс на першачарговае адсяленне. У 1995 годзе Алена Фёдараўна з сям'ёй пераехала ў Мазырскі раён. У яе працоўнай біяграфіі — кіруючыя пасады ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Мазырскага райвыканкама. З 2016 года Алена Паўлечка — кіраўнік аднаго з найбуйнейшых раёнаў Гомельскай вобласці.


Мазыршчына — тэрыторыя бязмежных магчымасцяў

Мазырскі раён — адзін з самых буйных у Гомельскай вобласці. Не толькі па плошчы — яна складае 160 тысяч гектараў, — але і па наяўнасці горадаўтваральных прадпрыемстваў. Яны, вядома, вызначаюць узровень развіцця рэгіёна ўвогуле і дабрабыту кожнага са 127 тысяч яго жыхароў. Многія прадпрыемствы раёна вядомыя не толькі на Гомельшчыне, але і ва ўсёй Беларусі, і за мяжой. Яны прадстаўляюць практычна ўсе галіны народнай гаспадаркі: нафтаперапрацоўку, вытворчасць малочных і мясных прадуктаў, солі, машын і абсталявання, кабеляў, швейных вырабаў... Бясспрэчна, Мазыршчына аказвае значны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё як Гомельскага рэгіёна, так і краіны цалкам.

planetabelarus.by

Другі год запар Мазырскі раён занесены на рэспубліканскую Дошку гонару — гэта высокая адзнака, якая дадзена ўзроўню развіцця тэрыторыі Прэзідэнтам і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дабівацца поспехаў у выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў дапамагае зладжаная работа выканаўчай улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў, працоўных калектываў і жыхароў раёна ў цэлым, упэўненая старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка.

— За 2019 год у аб'ёме прамысловай вытворчасці Гомельскай вобласці доля Мазырскага раёна — 43,5 %. Імкнёмся штогод нарошчваць вытворчыя магутнасці, а для гэтага — праводзім мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне нашых прадпрыемстваў, — адзначае яна. — У 2019 годзе ў раёне інвестыцыі ў асноўны капітал склалі больш за 791 мільён рублёў. За шэсць месяцаў бягучага года гэты паказчык ацэнены ў 359 мільёнаў рублёў, або 91,3 % ад запланаванага. Трэба адзначыць, што 74 % прадукцыі прамысловасці, якая вырабляецца ў Мазырскім раёне, пастаўляецца на экспарт, — дадае суразмоўніца, — а гэта звыш 280 мільёнаў долараў ЗША. За студзень—чэрвень бягучага года абъём прамысловай вытворчасці ў Мазырскім раёне ацэнены амаль у 2,797 мільярда рублёў. Удзельная вага вытворчага прадукту раёна ад агульнага па Гомельскай вобласці склала 32 %.

На 1 студзеня 2020 года на тэрыторыі Мазырскага раёна сваю дзейнасць вялі амаль 2,8 тысячы  індывідуальных прадпрымальнікаў, каля 1,6 тысячы юрыдычных асоб.

Між тым распрацаваны і паспяхова рэалізуецца комплексны план паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця Мазырскага раёна.

Алена Паўлечка падкрэслівае, што асноўная задача, якая пастаўлена перад раёнам, — шукаць пункты росту эканамічнага патэнцыялу і фарміраваць аснову для ўстойлівага росту:

— У прыярытэце, безумоўна, узровень жыцця жыхароў нашага раёна — дабрабыт людзей, камфортныя ўмовы для ўсіх катэгорый грамадзян.

Летась на Мазыршчыне пабудавалі амаль 66 тысяч квадратных метраў жылля. Былі ўведзены 173 аб'екты гандлю і 8 аб'ектаў грамадскага харчавання. Створана 51 новая арганізацыя, у тым ліку 18 у вытворчай сферы.

— Добрыя вынікі работы паказаў будаўнічы комплекс раёна, — працягвае старшыня райвыканкама. — Рост складае амаль 150 %. Мантажных работ, дарэчы, выканана на суму
405 мільёнаў рублёў.

Арганізацыі раёна ў 2019 годзе вялі гандаль з 59 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 32 дзяржаў. Асноўныя экспартныя напрамкі — Расія, Украіна, Казахстан, Германія, Кітай, Літва, Латвія, Італія, Польшча. У 2020 годзе працягваецца замацаванне пазіцыі на новых рынках.

На шэрагу прыярытэтных паказчыкаў развіцця раёна Алена Фёдараўна засяроджвае асобную ўвагу:

— За 2019 год працаўладкавана на новыя рабочыя месцы 426 чалавек. Рэалізацыя мер па забеспячэнні занятасці насельніцтва дазволіла паменшыць узровень беспрацоўя да 0,3 %. Сёлета плануецца працаўладкаваць каля 570 чалавек. Летась сярэднямесячная заработная плата ў Мазырскім раёне склала 1111,7 рубля. Ужо за шэсць месяцаў бягучага года яна вырасла да 1200,5.

Між тым за першае паўгоддзе 2020 года 258 грамадзян працаўладкавана на новыя рабочыя месцы. Створана 29 новых арганізацый, у тым ліку чатыры — у вытворчай сферы.

— За першае паўгоддзе сёлета ўведзена ў эксплуатацыю 16,524 тысячы квадратных метраў жылля, — адзначае кіраўнік раёна. Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы, — амаль 57 тысяч чалавек. Трэба адзначыць, што за студзень—чэрвень самыя высокія сярэднямесячныя заработныя платы ў раёне атрымалі работнікі будаўнічай галіны, сельскай і лясной гаспадарак.
У будаўніцтве гэта 1358,2 рубля, у сельскай і лясной гаспадарках — 1182,5 рубля, у прамысловасці (без уліку ААТ «Мазырскі НПЗ») — 1113,5 рубля, у гандлі — 826,8 рубля.

Добрыя вынікі работы Мазырскага раёна ў прамысловасці. За шэсць месяцаў бягучага года гэты паказчык склаў 105,8 % да ўзроўню мінулага года, у сельскай гаспадарцы — 104,1 %.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг за пяць месяцаў бягучага года — на адметцы 2,861 мільярда рублёў, што складае 61 %. Выручка на аднаго работніка — 122,7 тысячы рублёў. Самы высокі гэты паказчык у сельскай і лясной гаспадарках. Да таго ж па выніках работы за мінулы год сельскагаспадарчымі арганізацыямі Мазырскага раёна тэмп росту вытворчасці валавай прадукцыі выкананы на 107,3 %.

ЗА ШЭСЦЬ МЕСЯЦАЎ 2020 ГОДА:

  • вытворчасць сельгаспрадукцыі раёна — 52,9 мільёна рублёў;
  • рознічны гандлеабарот — 309,2 мільёна рублёў.

ЗА СТУДЗЕНЬ—МАЙ 2020 ГОДА:

  • экспарт тавараў (без уліку нафты) — 25,5 мільёна долараў ЗША, або 87,9 % ад плана;
  • экспарт паслуг — 19,1 мільёна долараў ЗША, або 68,1 % ад запланаванага.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.