Вы тут

Краіна, якой ёсць што паказаць


Праект «Гонар за Беларусь», які стартаваў на старонках газеты «СБ. Беларусь сегодня» ў студзені 2020 года, быў прэзентаваны на святочнай імпрэзе ў сталічным «Доме кнігі “Светач”». Рэалізаваны ён Аналітычным цэнтрам ЕсооМ разам з выдавецкім домам «Беларусь сегодня» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Падчас прэзентацыі праекта «Гонар за Беларусь». Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Мэтай праекта з’яўляецца адлюстраванне асноўных этапаў станаўлення незалежнай і суверэннай Беларусі, дасягненняў беларускага народа ў розных сферах грамадскага жыцця. «Прыйшлі да думкі: зрабіць трэба так, каб гэта было нетры- віяльна, аналітычна, цікава і карысна для людзей, у сцісну- тым фармаце. Прадстаўленае на гэтай пляцоўцы — вельмі малая частка таго, што зрабіла краіна. Гэта велізарнае назапашванне дасягненняў і перамог розных людзей, якія жы- вуць у Беларусі. Хацелі акуратна, без пафасу, прыгожа рас- казаць, што мы зрабілі за гэтыя гады», — расказаў намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі.

У рамках мерапрыемства Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспу- блікі Беларусь падрыхтавала спецыялізаваную ілюстрава- ную выстаўку, прадэмантраваўшы экзэмпляры ўнікальнай калекцыі «Кнігі, падораныя Прэзідэнту Рэспублікі Бела- русь». Акрамя гэтага, найважнейшыя дасягненні краіны ў розных накірунках, ад машынабудавання да медыцыны, адлюстраваны ў шматлікіх кніжных выданнях і плакатах, прадстаўленых на стэндах кніжнай крамы.

Падчас імпрэзы старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк прэзентаваў унікаль- ны дапаможнік для ВНУ пад назвай «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». З мэтай навучальна-метадычнай падтрымкі выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі выдадзены дапаможнік для педагогаў і навучальна-наглядны дапаможнік для навучэнцаў «Гонар за Беларусь».

 У прэзентацыі праекта таксама прынялі ўдзел намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай, камандуючы сіламі спецаперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Вадзім Дзянісенка, алімпійская чэмпіёнка 2000 г. Яніна Правалінская-Карольчык і іншыя госці. Праект «Гонар за Беларусь» з’яўляецца адкрытым. Яго плануюць працягваць, запрашаючы да ўдзелу вядомых асоб Беларусі.

Дзіяна КАЗІМІРЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».