Вы тут

«Кожны чалавек унікальны па-свойму…»


 

 Пабачыў свет сёмы, ліпеньскі, нумар грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса «Беларуская думка».


Выданне адкрываецца гутаркай з  міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Юрыем Бондарам «Любіць родныя культуныя здабыткі…» Журналіст Сяргей Галоўка задаў кіраўніку самага «культурнага» органа дзяржаўнага кіравання цэлы шэраг пытанняў на актуальныя тэмы. У адказ на тое, якія пяць галоўных дасягненняў беларускай культуры XX стагоддзя дапамагалі і дапамагаюць пазнаваць нашу краіну ў свеце, Юрый Паўлавіч зазначыў: «…калі ў фармаце “бліц” вызначыць менавіта тыя з іх, якія сфарміравалі культурны імідж Беларусі ў свеце, то я, пэўна, вызначу такія.

Першае, безумоўна, — творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Адамовіча, Івана Шамякіна.

Другое — авангарднае мастацкае аб’яднанне УНОВИС і ўвогуле Віцебская мастацкая школа, якая здолела аказаць свой уплыў на сусветную культуру і сягнуць у нашу паўсядзённасць.

Трэцяе — стварэнне і дзейнасць Інстытута беларускай культуры, Інбелкульта, які ў многім заклаў асновы развіцця беларускай культуры, навукі, адукацыі.

Чацвёртае — узнікненне і развіццё прафесійнага мастацтва ва ўсім шматабліччы яго відаў і жанраў. Да пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі не было ніводнага прафесійнага тэатра, аркестра, хора, харэаграфічнага калектыва, а сёння ў нашай краіне працуюць 29 дзяржаўных тэатраў

<…>

Яшчэ адным, пятым, дасягненнем, на мой погляд, з’яўляецца развітая сістэма бібліятэчнага абслугоўвання. “Вяршыня” гэтай сістэмы — наша Нацыянальная бібліятэка, узведзеная, праўда, ужо ў стагоддзі сённяшнім у перыяд суверэннай Беларусі. Яна згадваецца ў выдадзенай у Германіі кнізе “Найлепшыя бібліятэкі свету”, а яе будынак стаў адным з сімвалаў нашай краіны і ўваходзіць у розныя рэйтынгі самых цікавых архітэктурных збудаванняў планеты».

На старонках сёмага нумара «Беларускай думкі» журналіст Віктар Лоўгач расказвае пра таленавітую моладзь краіны — у артыкуле «Будучыня краіны — у руках адоранай моладзі»; Сяргей Галоўка піша пра захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну ў Расіі і Беларусі, пра супрацоўніцтва ў межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і  Расіі па мемарыялізацыі ваеннай памяці (артыкул «Памнажаючы памяць пра ўсенародны подзвіг»). Адкрыццём новай, дагэтуль шырока не вядомай тэмы з’яўляецца нарыс Аляксандра Караблікава «Крывавая сага “ляснога лагера”» — пра зверствы нацыстаў Даніі на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Кандыдат гістарычных навук Пётр Дарашчонак ў артыкуле «Рэспубліка свабоднага народа: як 31 ліпеня 1920 года была паўторна абвешчана БССР» запрашае зазірнуць у палітычную атмасферу стогадовай даўніны. Ігар Ганчаронак і Ніна Іванова разглядаюць міжнародныя стасункі Беларусі з улікам чалавечага фактара (артыкул «Публічная і народная дыпламатыя для гарманізацыі міжнародных адносін»). У сёмым нумары выступаюць з артыкуламі кандыдаты гістарычных навук Валянцін Старычонак, Зоя Калантай і іншыя аўтарытэтныя вучоныя, журналісты.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.