Вы тут

Мітынг «За Беларусь!» прайшоў ля Камароўскага рынку ў Мінску


Акцыі ў падтрымку Прэзідэнта праходзяць на працягу тыдня ў розных гарадах краіны. Нягледзячы на дождж, людзі прыйшлі ў тым ліку на мітынг «За мір, стабільнасць, бяспеку» ў падтрымку палітычнага курсу Аляксандра Лукашэнкі, ён праходзіў каля Камароўскага рынку ў сталіцы. У руках у многіх былі плакаты «За Бацьку», «Любімую не аддадзім», «За Беларусь» і іншыя.


Вядучы мітінга — першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Сяргей Клішэвіч — падбадзёрваў прысутных: «Прапаную пачаць наш урачысты пераможны мітынг, каб сказаць, што мы перамаглі, што мы за Бацьку, за Беларусь!»

Адкрылі мерапрыемства артысты беларускай эстрады, пасля чаго быў абвешчаны свабодны мікрафон, дзе ўсе ахвотныя маглі выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю гучна і шчыра.

У завяршэнні мітынгу на будынку рынку з’явілася выява дзяржаўнага сцяга, а прысутныя выканалі гімн Беларусі. Аналагічныя акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі прайшлі ўчора і ў іншых гарадах краіны. Мітынгі адбыліся ў Бярозе, Дзяржынску, Лідзе, Баранавічах, Маларыце і Івацэвічах.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Фота Яўгена Пясецкага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».