Вы тут

Нататкі шматдзетнага таткі


Зусiм выпадкова купiў сёння шыкоўную кнiгу «Вынайдзена ў СССР». I ў адной з першых глаў, прысвечаных вынаходнiку метаду падводнай (мокрай) зваркi Канстанцiну Хрэнаву, натрапiў на цiкавую дэталь: аказваецца, К. Хрэнаву, якi ў далейшым стаў акадэмiкам, дазволiлi ў парадку выключэння падпiсвацца ў сваiх навуковых работах «Хрэнаў К. К., акадэмiк», а не «акадэмiк Хрэнаў», як павiнна было быць па правiлах. Па-мойму, гэта вельмi забаўна. Я i не ведаў, што ў фразы «акадэмiк хрэнаў» быў цалкам рэальны прататып. Якi быў на самай справе выдатны вынаходнiк, а зусiм не хрэнаў. Дакладней, Хрэнаў з вялiкай лiтары :-)

***

Гулялi з дзецьмi па цэнтры Каўнаса, зайшлi ў «Хесбургер» (фiнскi фастфуд). Перакусiлi, выйшлi на вулiцу. Я выйшаў апошнi, бо прыбiраў за ўсiмi падносы. Гляджу — двайняткi стаяць на тратуары i залiваюцца смехам.

Пытаюся:

— Вы чаго рагочаце?

— А мы Ксенiю навучылi каманды выконваць.

— Якiя яшчэ каманды?

— А вось глядзi: Ксенiя, сядзець!

Ксенiя паслухмяна села на кукiшкi.

— Ксенiя, голас!

Ксенiя на ўсю вулiцу выразна:

— Гаў!

Сорамна прызнацца, нават я разрагатаўся.

Поля працягвае ёй бульбачку фры:

— Малайчына, Ксенiя, трымай бульбачку.

Самае смешнае, што ў «Хесбургеры» яна гэту ж бульбачку есцi адмовiлася, а тут упiсвала за мiлую душу. Таму што адна справа бульба бясплатная, i зусiм iншая — сумленна заробленая.


***

Едзем з дзецьмi ў машыне, на небе свецiць поўня. Ксенiя (захоплена):

— Месяц!

Кажу дзецям:

— Дзецi, а вы ведаеце, што месяц да нас заўсёды павернуты адным бокам?

Сын:

— А ведаеш чаму?

— Пэўна, таму, што ён не круцiцца вакол сваёй восi.

— Не зусiм. Месяц не круцiцца адносна геацэнтрычнай арбiты, а адносна гелiяцэнтрычнай ён круцiцца.

Марта:

— Вось цяпер усё зразумела! Бачыш, тата, як проста?

Так, уменне растлумачыць складаныя рэчы простымi словамi — гэта таксама талент.


***

Вера робiць матэматыку:

— Тата, а колькi будзе трыццаць два падзялiць на чатыры?

Я:

— Не ведаю.

Вера:

— Поля, а ты ведаеш?

Я:

— Поля, не кажы ёй, няхай сама думае.

Поля (загадкава):

— Магу падказаць табе толькi першую лiчбу.

Я зацiкавiўся i кажу:

— Дазваляю падказаць першыя дзве.

Поля (здзiўлена):

— Тата, ты ж сам сказаў не гаварыць адказ!

Вось такi парадокс…


***

Жонка пытаецца ў двайнят:

— Ну што, дзецi, даведалiся адзнакi па кантрольнай?

(У iх пазаўчора кантрольная па беларускай была.)

Вера:

— У мяне восем.

— Малайчына. А ў Полi што?

Поля (няпэўна):

— У мiнулым стагоддзi гэта была вельмi добрая адзнака...

Павел ХОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.