Вы тут

Як прайшла летняя аздараўленчая кампанiя


Летняя аздараўленчая кампанiя праходзiла сёлета ва ўмовах напружанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi. Тым не менш яна адбылася. Усе пытаннi па захаваннi распрацаваных метадычных рэкамендацый па прадухiленнi распаўсюджвання каранавiруса былi вырашаныя яшчэ цягам першай лагернай змены. I беларускi досвед па масавым аздараўленнi дзяцей ва ўмовах COVID-19 можа стаць прыкладам для iншых краiн, якiя ад яго арганiзацыi вырашылi адмовiцца. Такую думку выказаў
намеснiк начальнiка аддзела дзяржаўных закупак i метадычнай работы Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва Аляксей ЖЭЛЯНКОЎ.


За тры змены больш за 150 тысяч навучэнцаў аздаравiлася ў 3630 лагерах. На 24 жнiўня ў краiне яшчэ працуе 338 лагераў, дзе знаходзiцца 17 тысяч дзяцей. Усяго, як мяркуецца, будзе ахоплена аздараўленнем прыкладна 200 тысяч дзяцей.

Дзённыя лагеры пры школах пачалi працаваць яшчэ 1 чэрвеня, а з 15 чэрвеня да iх далучылiся i стацыянарныя загарадныя летнiкi. Супрацоўнiкi лагераў у абавязковым парадку праходзiлi тэсцiраванне на «ковiд» i знаходзiлiся ў рэжыме самаiзаляцыi перад заездам на работу. Усю змену яны не пакiдалi тэрыторыю лагера i былi са сваiмi роднымi толькi на анлайн-сувязi. Была таксама абмежаваная i колькасць бацькоўскiх дзён, каб зменшыць рызыку заносу ў дзiцячыя калектывы каранавiруснай iнфекцыi. Напаўняльнасць стацыянарных лагераў не перавышала 80 працэнтаў. А вось павышаны попыт на дзённыя летнiкi пры школах прывёў да таго, што яны працягвалi працаваць i ў жнiўнi.

Умовы знаходжання дзяцей у лагерах увесь час кантралявалi зацiкаўленыя мiнiстэрствы i ведамствы. Пастаянна праводзiўся прафiлактычны манiторынг бяспечнага знаходжання дзяцей на аздараўленнi, захавання ўмоў працы работнiкамi арганiзацыi. Колькасць зафiксаваных парушэнняў у параўнаннi з мiнулым годам скарацiлася больш чым удвая.

Дзякуючы рэалiзаванаму комплекснаму падыходу ў лагерах не было выяўлена ачагоў распаўсюджвання каранавiруснай iнфекцыi, нiякiх надзвычайных сiтуацый, хоць адзiнкавыя выпадкi захворванняў на першай змене яшчэ рэгiстравалiся.

Начальнiк прадстаўнiцтва Мiнскага гарадскога ўпраўлення Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi насельнiцтва Валерый НАФРАНОВIЧ прывёў канкрэтны прыклад. 15 чэрвеня адбыўся заезд дзяцей. Адна сям'я ўтаіла той факт, што ў бацькi дзiцяцi была павышаная тэмпература. 16 чэрвеня стала вядома, што ў дарослага «ковiд». Затым iнфiцыраванне пацвердзiлася i ў дзiцяцi. Давялося пратэсцiраваць усiх выхаванцаў у атрадзе i педагагiчных работнiкаў. Больш нiхто не заразiўся, але гэты атрад быў iзаляваны ад iншых. Такiм чынам, халатнасць дарослых дорага каштавала дзецям.

Валерый Нафрановiч дадаў, што ўсе лагеры былi забяспечаныя сродкамi iндывiдуальнай аховы i дэзынфекцыi. Былi распрацаваны алгарытмы процiдзеяння пранiкненню каранавiруснай iнфекцыi, а таксама аказання адпаведнай медыцынскай дапамогi. У адрозненне ад папярэднiх гадоў у кожным медпункце вылучылi «чырвоную» зону з асобнымі ўваходам i выхадам. Атрады складалiся з 15 чалавек, масавыя мерапрыемствы праводзiлiся толькi на свежым паветры.

— Калi мы ў пачатку года рыхтавалiся да аздараўленчага сезона, у мяне быў вельмi пазiтыўны настрой, бо восем лагераў заявiлi пра сваё жаданне працаваць у пяць змен. Такога яшчэ нiколi не было. На жаль, не ўсе планы выконваюцца. 16 нашых стацыянарных загарадных лагераў ужо завяршылi сваю работу, але 15 лагераў працуюць у чацвёртую змену i завершаць яе толькi 31 жнiўня. Мяркуем, што ва ўсiх летнiках (i дзённых, i стацыянарных з кругласутачным знаходжаннем) аздараўленне пройдуць у Мiнску каля 40 тысяч дзяцей. У тым лiку сёлета мы арганiзавалi аздараўленне 18 дзяцей з кардыяпаталогiяй i 36 дзяцей з цукровым дыябетам у суправаджэннi аднаго з бацькоў.

— Калi вы спытаеце, цi было нам складана, я адкажу шчыра: было няпроста ўсiм, — канстатавала начальнiк аддзела сацыяльнай i выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыi Мiнскага аблвыканкама Таццяна ЦВIРКО. — Усе планавыя лiчбы па аздараўленнi давялося карэкцiраваць па меры развiцця эпiдсiтуацыi ў Мiнскай вобласцi. Мы прынялi рашэнне распачаць аздараўленчы сезон у загарадных стацыянарных летнiках з 1 лiпеня. Гэтае рашэнне аказалася правiльным. На першым этапе адмовiлiся ад арганiзацыi палатачных лагераў, бо не былi ўпэўненыя, што там можна захаваць сацыяльнае дыстанцыраванне i нормы бяспекi. Самым галоўным для нас было стварыць спакойную атмасферу i ўсялiць у бацькоў упэўненасць у тым, што ў лагеры будзе створана бяспечнае i здаровае асяроддзе. I педагогi, i медыкi, i работнiкi, якiя забяспечвалi харчаванне дзяцей, — усе былi пастаўлены ў дастаткова складаныя ўмовы, таму я ўдзячная кожнаму супрацоўнiку, якi дапамагаў арганiзаваць бяспечнае лета для нашых дзяцей.

Мы адышлi ад масавых мерапрыемстваў i зрабiлi iх больш утульнымi, атраднымi, ад чаго выхаваўчы працэс дакладна не прайграў. У нас дзейнiчае 25 стацыянарных лагераў, з iх 19 належаць сiстэме адукацыi Мiншчыны. Сёлета ўпершыню прыняў дзяцей лагер «Буравеснiк», якi з'явiўся ва Уздзенскiм раёне на базе ўстановы адукацыi, што закрылася: ён знаходзiцца не ў межах населенага пункта, а ў вельмi жывапiснай прыроднай зоне. Пасля капiтальнага рамонту сталоўкi адкрыўся лагер «Арляня» ў Нясвiжскiм раёне. Дзейнiчаў летам таксама 41 лагер працы i адпачынку з дзённым знаходжаннем, дзе змаглi папрацаваць каля 550 падлеткаў.

Надзея НIКАЛАЕВА

Прэв’ю: herbal-benessere.com

Загаловак у газеце: Летняе аздараўленне з папраўкай на каранавiрус

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.