Бiблiятэка кнiг сабралася ў серыi «Жывая класiка дзецям», якой апякуецца выдавецтва «Мастацкая лiтаратура». Вось i толькi што па заказе Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь ажыццёўлены выпуск зборнiка з 16 вершаў народнага паэта Беларусi Рыгора БАРАДУЛIНА «Сем янотаў».
Каля дзвюх тысяч хлопчыкаў i дзяўчынак краiны (такi наклад у кнiгi), а мо i шмат болей, змогуць прачытаць творы, якiя добра вядомыя старэйшаму пакаленню цiкаўных да беларускай лiтаратуры чытачоў. «Чаму гром злуецца», «Босы дождж», «Цi аса, цi куса?», «Вярблюд збiраўся ў Белавеж», «Год-карагод» — гэтыя i iншыя вершы i вершаваныя казкi даўно сталi хрэстаматыйнымi. I для iх, як нi для якiх iншых твораў, падыходзiць азначэнне «жывая класiка», гэта значыць, тая мастацкая спадчына, у якой увасабляюцца найлепшыя характарыстыкi i народнай творчасцi, i мастацкага вопыту папярэднiкаў, адлюстроўваецца сама культура Беларусi.
I хоць народны паэт Беларусi Рыгор Барадулiн пайшоў з жыцця ў iншы свет ужо болей як шэсць гадоў назад, з году ў год перавыдаюцца яго паэтычныя творы. Паэт-класiк — у полi зроку i выдаўцоў, i, зразумела, чытачоў.
А ў серыi «Жывая класiка дзецям» у ранейшыя гады «Мастацкая лiтаратура» выдала зборнiкi твораў, адрасаваных дзецям, аўтарамi якiх з'яўляюцца Якуб Колас, Янка Купала, Максiм Багдановiч, Максiм Танк... У хуткiм часе да чытача прыйдуць кнiгi паэтаў Магiлёўшчыны — Аляксея Пысiна i Алеся Пiсьмянкова.
Мiкола БЕРЛЕЖ
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.
«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».