Валянцiна Ражанец, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi растлумачыла, чаму медыяадукаванасць неабходная кожнаму беларусу:
«Iнфармацыйныя тэхналогii з iх iмклiвым развiццём патрабуюць ад чалавека спецыяльных уменняў не толькi ў карыстаннi iмi, але i ва ўспрыманнi плынi ведаў, якiя да iх трапляюць праз iнтэрнэт, сацыяльныя сеткi. Гэтыя iнструменты могуць быць задзейнiчаны не толькi ў пазiтыўным ключы — камунiкацыi i адукацыi, а i для некарэктных мэт.
Важна, на мой погляд, не трапiць у залежнасць ад сацыяльных сетак i не стаць ахвярай злачынцаў цi палiттэхналагiчных манiпулятараў. Таму нам неабходна развiваць медыяадукаванасць, фармiраваць уменне аналiзаваць, ацэньваць тое, што мы бачым, чытаем, суадносiць гэта з рэальным жыццём.
У сацыяльных сетках ствараецца ўражанне ананiмнасцi, усёдазволенасцi, але мiж тым ёсць i рэальная адказнасць за нiбыта вiртуальныя ўчынкi. Я лiчу вызначальнай ролю бацькоў у фармiраваннi культуры прысутнасцi дзяцей i падлеткаў у iнтэрнэт-прасторы, iх бяспецы, абароне ад негатыву i дэструктыўнай iнфармацыi».
Фота: house.gov.by
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.