Вы тут

Мiтынгi ў падтрымку мiру, спакою i бяспекi праходзяць у раённых цэнтрах Гродзенскай вобласцi


На гэтым тыднi да мiрных iнiцыятыў далучылiся жыхары Свiслачы, Смаргонi, Лiды i Зэльвы. Людзi дзеляцца сваiмi думкамi аб тым, што адбываецца ў Беларусi, выступаюць за стабiльную i квiтнеючую краiну.


Каля паўтысячы чалавек прыйшлi на цэнтральную плошчу Зэльвы, каб выказаць свае думкi i паслухаць iншых. Сярод удзельнiкаў акцыi — аграрыi, медыкi, настаўнiкi, ветэраны працы. Зэльвенцы прыйшлi з добрым настроем, у многiх у руках плакаты «У нас усё ОК», «Мы розныя, а Беларусь адна». Старшыня райвыканкама Дзянiс Альшэўскi зазначыў, што ў краiне няпростая сiтуацыя, але Беларусь не павiнна стаць пляцоўкай для каляровай рэвалюцыi, якая можа разарваць наш народ.

Прысутныя бурна сустрэлi выступленне зэльвенца Iвана Мацюка. Мабыць, таму, што ён казаў аб сваiм асабiстым, аб тым, што «набалела».

— Не ведаю, як у вас, а ў мяне рэальна набалела ад усяго, што адбываецца. Балюча бачыць, як адзiны народ раптам раздзялiўся на два лагеры, надакучыла чытаць застрашальныя стужкі ў iнтэрнэце. Нам трэба задумацца аб гэтым i не дапусцiць бяды, — заклiкаў прамоўца.

У падтрымку мiру i бяспекi на гарадскія плошчы выйшлi i ў Смаргонi. На мiтынг прыйшлi прадстаўнiкi многiх прадпрыемстваў. Удзельнiкi мiрнай акцыi прайшлi калонай па цэнтры горада. Тут шмат плакатаў «Зберажом Беларусь», «Любiмую не аддаюць».

Мiтынг «За Беларусь!» таксама прайшоў у Лiдзе. Жыхары горада i раёна розных узростаў i прафесiй сабралiся на цэнтральнай Дажыначнай плошчы. У акцыi прынялі ўдзел
каля 3,5 тысячы чалавек. Прадстаўнiкi працоўных калектываў прыйшлi са сцягамi. Уздоўж плошчы выстраiлася калона аўтамабiляў большасцi лiдскiх прадпрыемстваў. Лiдчан павiтаў старшыня райвыканкама Сяргей Ложачнiк, затым перад удзельнiкамi акцыi выступiлi мясцовыя музычныя калектывы i выканаўцы.

Яскравае шоу падчас акцыi «За любiмую Беларусь» назіралі жыхары Свiслачы. Над цэнтральнай плошчай праляцеў авiяпланерыст з дзяржаўным сцягам. Удзельнiкi акцыi апладысментамi прывiталi маладую прамоўцу, якая сказала, што вырасла ў краiне, дзе не страшна хадзiць па вулiцах, ёсць магчымасць рэалiзоўваць свае планы i iдэi. Таму зараз неабходна захаваць усё лепшае, што маецца, памножыць i нi ў якiм выпадку не страцiць.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Пранiкнёна аб галоўным

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.