Вы тут

​У сталiцы прайшла традыцыйная акцыя для будучых першакласнiкаў «Збяром партфель разам»


У сталiцы прайшла традыцыйная акцыя для будучых першакласнiкаў «Збяром партфель разам», iнiцыяваная Мiнскай гарадской арганiзацыяй Беларускага саюза жанчын i грамадскiм аб'яднанням «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў». Больш за 160 дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў складанай жыццёвай сiтуацыi, атрымалi партфелi i школьныя прылады напярэдаднi навучальнага года.


Перад тым як запрасiць усiх у прасторную залу для правядзення святочнага мерапрыемства, для маленькiх гасцей зладзiлi гульнi i фотасесii з героямi вядомых мультсерыялаў. Яно i не дзiўна — будучыя школьнiкi прыбраныя ў прыгожыя касцюмы i сукенкi. Выступаючы перад прысутнымi, старшыня Мiнскай гарадской арганiзацыi Беларускага саюза жанчын Жанна РАМАНОВIЧ адзначыла, што першыя школьныя днi як для дзяцей, так i для iх бацькоў — заўсёды няпросты перыяд: «Першы клас — гэта вельмi адказна. На працягу многiх гадоў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт i розныя грамадскiя аб'яднаннi, асацыяцыя шматдзетных бацькоў i грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», Мiнская гарадская арганiзацыя Беларускага саюза жанчын робяць усё магчымае, каб першага верасня для кожнага першакласнiка стала яркай i запамiнальнай падзеяй. Наша задача — стварыць добры настрой для ўсiх».

Старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» Таццяна КРАЎЧАНКА звярнула ўвагу, што Дзень ведаў — гэта заўсёды свята для кожнага першакласнiка. «Хай ён падорыць вам радасць i поспехi!» — пажадала яна.

Падчас акцыi дзецям прапанавалi святочную праграму з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Перад праглядам мультфiльма «Фiксiкi супраць крабатаў» будучыя школьнiкi паабяцалi любiць сваю сям'ю i краiну, быць ветлiвымi i культурнымi, добра есцi i расцi здаровымi, а таксама
хораша вучыцца.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: euro-register.ru

Загаловак у газеце: ​Калi адчынены ўсе дзверы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

Патанулыя ў сетках. Як адарваць дзяцей ад гаджэтаў

У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?