На мітынгу, які прайшоў у Пінску, у падтрымку міру, бяспекі і спакою ў краіне Уладзімір ХРАЛЕНКА, дырэктар ААТ «Парахонскае» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах сказаў:
— Я кіраўнік аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў не толькі Пінскага раёна, але і Беларусі, працую тут 25 гадоў. Я прайшоў той шлях, калі яно было практычна разбурана, і прайшоў яго з гонарам са сваім калектывам пры дапамозе дзяржавы. Цяпер — гэта найбуйнейшае прадпрыемства, дзе працуюць 750 чалавек. Наш аграгарадок Парахонскі — самы прыгожы і самы любімы. Тут жывуць 2,5 тысячы чалавек, з іх 500 дзяцей. Гэта аб чымсьці сведчыць?! Дзеці — гэта будучае краіны! І мы прыйшлі сюды абараніць сваіх дзяцей ад гэтага хаосу, які пачаў распаўсюджвацца па нашай краіне. Беларусы зрабілі свой выбар, правільны выбар, я яго падтрымліваю, і падтрымлівае маё прадпрыемства, таму што гэта дае нам спакой, магчымасць рабіць добрую справу — расціць хлеб і гадаваць дзяцей.
Прэв’ю: pinsknews.by
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.