Вы тут

Усе праекты будуць выкананыя


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы Аляксандр Карпіцкі сустрэўся з кіраўнікамі адміністрацыйна-гаспадарчых службаў сваёй установы.


Парламентарый падзякаваў работнікам дапаможных службаў бальніцы за згуртаванасць і прадукцыйную дзейнасць нягледзячы на складанасці, з якімі ім даводзіцца сутыкацца на працягу ўсяго года: ад пандэміі да сітуацыі, якая склалася ў краіне па выніках выбарчай кампаніі.

На сустрэчы абмяркоўваліся далейшыя планы па рэканструкцыі ўстановы, завяршэнні работ па мадэрнізацыі кансультацыйнай паліклінікі з увядзеннем электроннай чаргі і тэлемедыцынскага кансультавання.

Кіраўнікі падраздзяленняў запэўнілі парламентарыя, што цяперашняя сітуацыя не адаб'ецца на дзейнасці адміністрацыйна-гаспадарчых падраздзяленняў, дзе ўсе гатовыя і далей добрасумленна працаваць і завяршыць усе праекты, запланаваныя на бягучы год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?