Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


На карысць народаў

Беларусь нацэлена на пошук новых магчымасцяў для актывізацыі супрацоўніцтва з Уругваем

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля КАЧАНАВА павіншавала віцэ-прэзідэнта Усходняй Рэспублікі Уругвай, старшыню Сената Генеральнай Асамблеі Усходняй Рэспублікі Уругвай Беатрыс Аргімон і яе калег са 195-годдзем незалежнасці Усходняй Рэспублікі Уругвай.

У віншаванні выказваецца ўпэўненасць, што актывізацыя канструктыўнага дыялогу заканадаўчых органаў Беларусі і Уругвая будзе спрыяць развіццю і ўмацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах дзейнасці на карысць народаў нашых краін.


Хутка — у фармаце 3D

У Савеце Рэспублікі працягваецца актыўная дзейнасць па стварэнні музея

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ правёў нараду па пытаннях стварэння музейнай экспазіцыі.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з этапамі падрыхтоўкі прэзентацыйнага фільма, відэазамалёўкі, відэароліка аб Савеце Рэспублікі і 3D-тура віртуальнай рэальнасці па будынку верхняй палаты беларускага парламента. Яны пагадзіліся з прадстаўленым варыянтам афармлення прэс-цэнтра, абмеркавалі ход работ па набыцці тэхнічнага абсталявання і вырабе вітрын для размяшчэння музейных прадметаў і іншага.

У нарадзе ўдзельнічалі начальнік Сакратарыята Савета Рэспублікі Аляксандр Слабадчук, начальнік аддзела матэрыяльнага забеспячэння галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Зорыч, дырэктар дызайнерскай студыі Валерый Рысакоў, дырэктар ТАА «Тэхнамузей» Вадзім Дзем'яновіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Ніна Калымага, прадстаўнікі ТАА «Філ-ТВ» Віталь Філінскі, Аляксей Краеў і супрацоўнікі Сакратарыята.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».