Вы тут

Калектыў аднадумцаў


Наталля Якубіцкая сустрэлася з работнікамі барысаўскага завода

Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Якубіцкая наведала з рабочым візітам ААТ «БАТЭ» — кіруючая кампанія холдынга «Аўтакампаненты», паведамляе раённая газета «Адзінства». Разам з ёй на валаўтваральным прадпрыемстве пабываў і старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Навіцкі.


Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні эканамічнага становішча прадпрыемства, аб'ёмаў вытворчасці, перспектыў развіцця. Асобная ўвага была ўдзелена рынкам збыту, у тым ліку замежным, умацаванню пазіцый завода на тых рынках, дзе ён ужо працуе, і пошуку новых. Наталля Якубіцкая падкрэсліла, што барысаўскаму прадпрыемству належыць значная роля ў развіцці не толькі свайго рэгіёна, але і Мінскай вобласці.

Затым Наталля Віктараўна азнаёмілася з работай вытворчасці. Кіраўнікі падраздзяленняў і цэхаў расказалі аб прадукцыі, што тут выпускаецца, яе канкурэнтаздольнасці ў параўнанні з айчыннымі і імпартнымі аналагамі. Госця пабачыла, як працуюць сучасныя вытворчыя лініі, і высока ацаніла ўмовы, створаныя на рабочых месцах, адзначыла, што тут добрае асвятленне, фірменнае спецадзенне і сродкі аховы, дакладна наладжаны працэс. Яна таксама выказала захапленне вялікай колькасцю пакаёвых раслін у цэхах: «Незвычайна для вытворчасці з «суровым характарам», але пры гэтым душэўна». Наталля Якубіцкая пагутарыла з калектывам, пацікавілася, якія пытанні яго хвалююць і што, на яго думку, патрабуе першачарговага вырашэння. Размовы былі непрацяглыя, але інфарматыўныя для абодвух бакоў і праходзілі ў добразычлівай атмасферы, падкрэслівае выданне.

— Як чалавек, што ўзначальвае дэпутацкі корпус Міншчыны, я заўсёды звяртаюся да выбаршчыкаў з заклікам да адзінства і падтрымкі стабільнасці і міру, узаемаразумення, — падкрэсліла старшыня Мінаблсавета. — Мы не можам сёння дзяліць людзей на нейкія лагеры: усе мы, беларусы, — адзіны народ, у гэтым наша сіла. Мы, дэпутаты рознага ўзроўню, адкрыты для канструктыўнага дыялогу, гатовы падставіць плячо кожнаму, хто ў гэтым мае патрэбу, і вырашаць праблемы, што маем, мірным, цывілізаваным шляхам.

Наталля Якубіцкая падзялілася пачуццямі ад наведвання завода, піша карэспандэнт «Адзінства».

— Я ўражана тым, што ўбачыла на прадпрыемстве, пагутарыла з многімі работнікамі ў цэхах — з людзьмі рознага ўзросту, з мужчынамі і жанчынамі. У завадчан аптымістычны настрой. Яны расказалі, што заработная плата выплачваецца своечасова, умовы працы добрыя. Падзяліліся і злабадзённым: хутка 1 верасня, і тыя работнікі, у каго ёсць дзеці, заняты падрыхтоўкай да школы. Вольны час праводзяць з роднымі, сябрамі: лета — выдатная пара для адпачынку на прыродзе. Хтосьці выязджае на экскурсіі па Беларусі. У нашай краіне ёсць што паглядзець.

— І наогул адчуваецца, што калектыў на заводзе зладжаны, аб'яднаны агульнымі вытворчымі задачамі, якія паспяхова вырашаюцца, — працягвае Наталля Якубіцкая.

Яна падзякавала кіраўніцтву ААТ «БАТЭ» за стварэнне дастойных умоў працы, уменне з'яднаць людзей, падкрэслівае «Адзінства». «Упэўнена, што работнікі здольныя справіцца з любымі цяжкасцямі, бо яны калектыў аднадумцаў», — сказала напрыканцы спікер абласнога парламента.

Выбар рэдакцыі

Культура

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Вядома, што пры жыцці польскі кароль Стэфан Баторый так і не ўбачыў канчаткова дабудаванага Старога замка ў Гродне.

Грамадства

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Маладыя муж і жонка нецярпліва чакалі з'яўлення ў іх сям'і дзіцяці. 

Грамадства

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Медыкі і губернатар Гродзенскай вобласці адказалі на пытанні па прышчэпках