Вы тут

«Баліць сэрца за сыноў»


Тамара Укружская, старшыня Семукацкага сельсавета Магілёўскага раёна:


— Мір і спакой можа прынесці толькі стабільнасць і цвярозае разуменне таго, чым можа скончыцца гэта супрацьстаянне. Нам трэба не разбураць тое, што ўжо ёсць, а прыпыніцца і пачаць ствараць. Толькі тады можна казаць пра будучае. У іншым выпадку яго проста няма. Сёння для любой маці асабліва неспакойна за сваіх дзяцей. У мяне чатыры сыны, мне хочацца, каб яны вучыліся, служылі і працавалі ў мірнай краіне. Двое старэйшых жывуць у Магілёве, у абодвух сем'і, дзеці. Старэйшы займаецца будаўніцтвам, другі заняты ў сферы гандлю. Трэці сын — пагранічнік, вось ужо трэці год пасля ВНУ працуе на гродзенскім напрамку. Ён жанаты, ёсць маленькі сын. Апошнім часам мы вельмі рэдка размаўляем з ім па тэлефоне, ён часта бывае недаступны, і гэта асабліва мяне непакоіць. Самы малодшы сын вучыцца ў БДУ на 4-м курсе юрыдычнага факультэта па ваеннай спецыялізацыі. За кожнага з сыноў у мяне баліць сэрца, бо для маці няма нічога даражэйшага, чым яе дзеці і іх будучае. Мне вельмі хочацца верыць у тое, што хутка ўсё стане на свае месцы і краіна вернецца да мірнага існавання.

Падрыхтавала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.