Вы тут

І для настрою, і для выхавання


Мы ўжо неаднаразова пісалі пра тое, як не сумна жывуць жыхары аграгарадка Семукачы Магілёўскага раёна. Старшыня сельсавета Тамара Укружская заўсёды падтрымлівае крэатыўныя ідэі і дапамагае іх рэалізаваць. Гэтым разам яна з гонарам расказала пра дэпутата сельсавета Людмілу Дзятлікаву, якая мабілізавала моладзь на добрую справу. Нядаўна каля вёскі Вялікія Бялевічы з'явіўся так званы саламяны гарадок з казачнымі героямі. Створаны ён рукамі ўчарашніх выпускнікоў школы, а цяпер студэнтаў, якія прыязджаюць на лета да сваіх бацькоў і бабуль з дзядулямі.


— Ідэя ўзнікла сама сабой падчас нашых сумесных сустрэч на дзіцячай пляцоўцы, — кажа Людміла Дзятлікава. — Там у нас збіраюцца ўсе актыўныя жыхары — дзеці катаюцца на атракцыёнах, а старэйшыя па ўзросце займаюцца на трэнажорах. Я, напрыклад, прыводжу туды сваіх унукаў. Аднойчы гаворка зайшла пра тую прыгажосць, якая сёння ствараецца з саломы наўсцяж дарог. Вось бы і нам такое, сказала я. Мяне падтрымала настаўніца Семукацкага дзіцячага садка-школы Алена Мудрагелава. Сказана — зроблена.

Дэпутатка патэлефанавала дырэктару мясцовай райаграпрамтэхнікі Станіславу Свістунову з просьбай дапамагчы з «матэрыялам», і той аператыўна даставіў некалькі цюкоў саломы. Народ пачаў фантазіраваць, што з іх зрабіць. Хлопцы пажадалі зманціраваць трактар і машыну, а жанчыны папрасілі стварыць для дзятвы зайчыкаў, пчолак і куранят. Людміла Дзятлікава села за швейную машынку, зрабіла з тканіны і дроту дэталі для саламяных герояў — вочкі, насы, вусікі. Потым яшчэ дзень усё гэта манціравалі.

— Атрымаўся цэлы саламяны гарадок, — радуецца Людміла Леанідаўна. — Цяпер гэта ў нас самае папулярнае месца для фотасесій. Ды і тыя, хто праязджае міма, часта прыпыняюцца і фатаграфуюць нашу прыгажосць. Мы ўжо бачылі тыя фотаздымкі ў сацсетках.

Дарэчы, гэта не адзіная справа, якую тут рэалізуе насельніцтва разам з моладдзю. За апошнія два гады толькі ў Вялікіх Бялевічах з'явіліся дзве пляцоўкі для адпачынку з каруселямі, лаўкамі, горкамі.

— Раней існавалі працоўныя лагеры, школьнікі восенню дапамагалі капаць бульбу, збіралі яблыкі, — кажа Людміла Дзятлікава. — Цяпер яшчэ і гэта практыка ў мінулым. — І мы вырашылі такім чынам выхоўваць у нашай моладзі любоў да працы. Да таго ж
гэта з'ядноўвае людзей, натхняе іх на нейкія іншыя агульныя справы. Падобнае дапамагае рабіць нашу малую радзіму больш прыгожай і ўтульнай. І гэта дае надзею, што моладзь, магчыма, захоча вярнуцца сюды і застацца.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Семукацкага сельсавета

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.