Старшыня Савета Рэспублікі з'яўляецца кіраўніком назіральнага Савета прадпрыемства.
На парадку дня знаходзіліся некалькі пытанняў, галоўныя з якіх — вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства за першае паўгоддзе 2020 года, выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы і рэалізацыя бізнес-плана развіцця.
Як паведаміў членам назіральнага Савета генеральны дырэктар ААТ «Нафтан» Аляксандр Дзямідаў, эканоміка прадпрыемства знаходзілася пад уздзеяннем негатыўнага знешняга асяродку, у той жа час на заводзе працягвалася актыўная рэалізацыя праграмы па пастаўках альтэрнатыўнай нафты. Нагадаем, ААТ «Нафтан» прасоўвае праграму дыверсіфікацыі паставак нафты: сюды на перапрацоўку ўжо былі пастаўлены гатункі амерыканскай, нарвежскай і арабскай нафты. Таксама была працягнута праграма па скарачэнні выдаткаў.
Вольга АНУФРЫЕВА
З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...
На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.
Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.
Імя, якое стала ў гісторыі нашай літаратуры злавесным сімвалам.