Вы тут

Эксперт: Новы Патрыяршы Экзарх — кампрамiсная фiгура для бурлiвага беларускага соцыуму


Падзеi гэтага лета закранулi ўсе сферы жыцця, не пакiнулi яны ў баку i рэлiгiйную. Цэрквы здзяйсняюць адмысловыя i сумесныя малiтвы, дзеячы розных канфесiй i свяшчэннаслужыцелi выступаюць з заявамi, звяртаюцца да дзяржаўных органаў, наведваюць затрыманых i пацярпелых падчас пратэстных акцый, выступаюць у СМI. Шмат выказванняў i версiй з’явiлася ў медыя з нагоды змены кiраўнiка Беларускай праваслаўнай царквы. У сувязi з гэтым «Звязда» папрасiла начальнiка аддзела сацыялагiчных даследаванняў Беларускага iнстытута стратэгiчных даследаванняў, кандыдата сацыялагiчных навук, дацэнта Святлану Алейнiкаву адказаць на некалькi пытанняў.


— Цi зменiцца, на вашу думку, курс развiцця Беларускай праваслаўнай царквы са зменай яе кiраўнiка?

— Напэўна, пра гэта рана казаць, тым больш што на знешнiм контуры Беларуская праваслаўная царква (Беларускi Экзархат) не з’яўляецца самастойным суб’ектам, прадстаўляе сабой структурнае падраздзяленне Рускай праваслаўнай царквы, кажучы сучаснай мовай, тэрытарыяльны офiс. А Руская праваслаўная царква перажывае цяпер няпростыя часы, звязаныя з расколам праваслаўнага свету i размежаваннем праваслаўных памесных цэркваў з нагоды ўкраiнскага томаса.

У той жа час новы Патрыяршы Экзарх — кампрамiсная фiгура для бурлiвага беларускага соцыуму i яго слова як нiколi будзе значнае. З тым, што Патрыяршым Экзархам упершыню стаў ураджэнец Беларусi i выпускнiк беларускай духоўнай установы, многiя звязваюць чакання новага этапу ў развiццi нацыянальнай духоўнай традыцыi: пытанняў адукацыi, выдавецкай дзейнасцi, мiжнароднай пазнавальнасцi беларускiх святынь.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Цалкам тэкст гутаркі чытайце ў адным з наступных нумароў «Звязды».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.