АВЕН. На гэтым тыднi, выбраўшы прыярытэтны кiрунак, не зварочвайце са шляху, iнакш усе намаганнi пойдуць прахам. Неабходна праявiць жорсткасць ва ўсiм, што датычыцца тэрмiнаў выканання работ. Але не варта захапляцца барацьбой з навакольнымi i падазраваць, што вас атачаюць адны ворагi. У сераду з'явiцца выдатны шанц паспяхова злучыць iдэi з практыкай, а мары ўвасобiць у рэальнасць. У суботу не варта звязвацца з рызыкоўнымi праектамi. Да выхадных многiя пазiцыi будуць адваяваны, i вы адчуеце сябе гаспадаром становiшча.
ЦЯЛЕЦ. Не варта адхiляць перспектыўныя прапановы, атрыманыя ў панядзелак. Зоркi лiчаць, што вы занадта падазроныя. Серада ўдалая для канструктыўных размоў з начальствам i дзелавых сустрэч. У пятнiцу не варта праяўляць негатыў i раздражняльнасць. У гэты дзень непажаданыя новыя знаёмствы. Найбольшую цягу да працоўнай дзейнасцi вы адчуеце, як нi дзiўна, у выхадныя — не супрацiўляйцеся, лепш накiруйце энергiю ў мiрнае рэчышча.
БЛIЗНЯТЫ. Вашы энергiя i напор акажуць вялiкi ўплыў на ўсiх, з кiм будзеце мець зносiны. Атрымаеце тое, да чаго даўно iмкняцеся, — абставiны складуцца на вашу карысць. Прапановы наконт работы будуць сыпацца як з рога дастатку. Пакiдаць старое, звыклае месца пры гэтым не варта, але вось данесцi да начальнiка думку пра тое, якi вы бясцэнны i таленавiты супрацоўнiк, будзе вельмi дарэчы.
РАК. На гэтым тыднi варта асаблiвую ўвагу звярнуць на прафесiйныя прапановы, вас чакаюць кар'ерны рост i поспех у справах. Каб дамагчыся поспеху, трэба проста прадэманстраваць свае здольнасцi. Iх у вас нямала. Зоркi абяцаюць пазiтыўны перыяд, вы будзеце выдатна сябе адчуваць i без напружання вырашыце шматлiкiя праблемы i задачы.
ЛЕЎ. Тыдзень спрыяльны для працы i творчасцi. У многiх галiнах жыцця наспяваюць важныя перамены. Аднак пакуль не варта расказваць пра iх. У асабiстым жыццi не трэба пераследаваць карыслiвыя мэты i патрабаваць ад выбраннiка грошай i дарагiх падарункаў. У другой палове тыдня ваш аўтарытэт прыкметна ўзрасце, не трэба будзе ўзгадняць кожны крок з кiраўнiцтвам, свабода выбару застанецца за вамi. Пятнiца можа стаць днём падарожжаў i прыгод.
ДЗЕВА. Тыдзень можа аказацца неадназначным, з падводнымi камянямi i паддываннымi гульнямi. Неабавязкова ўсе праблемы вырашаць самастойна, у некаторых сiтуацыях вы пазбегнеце перагрузак дзякуючы дапамозе або парадзе сяброў. У аўторак загадзя прадумайце план дзеянняў, каб не ўзнiклi сваркi з блiзкiмi людзьмi. Серада можа стаць адным з самых удалых дзён тыдня — паспрабуйце максiмальна выкарыстаць гэты спрыяльны момант. Пакуль ваш iмiдж працуе на вас, накiруйце энергiю ў сферу асабiстых адносiн.
ШАЛI. Спрыяльны перыяд для набыцця новых ведаў i змены работы. Шумныя кампанii ў пачатку тыдня не прынясуць нiчога, акрамя стомы, — вы будзеце адчуваць сябе камфортна толькi ў асяродку блiзкiх сяброў. У другой палове тыдня iнтуiцыя будзе падказваць верныя рашэннi: нават у сiтуацыях больш чым нязвыклых вы беспамылкова выбераце правiльную лiнiю паводзiн.
СКАРПIЁН. На гэтым тыднi паспрабуйце вызначыць прыярытэтныя задачы — i дасягнеце жаданай мэты, калi, вядома, не перастараецеся ў барацьбе з эмоцыямi. Удалае вырашэнне важнай праблемы дазволiць адчуць гонар за ўласную персону i абяцае прынесцi значныя грошы. У чацвер парадуюць блiзкiя людзi, магчымы прыбытак у сямействе. Верце ў лепшае, i ўсё збудзецца.
СТРАЛЕЦ. На гэтым тыднi самы час высветлiць адносiны i падумаць пра перспектывы. Вызначыўшыся, варта пачынаць спакойна дзейнiчаць. У вас ёсць рэальны шанц стаць сапраўдным гаспадаром становiшча. Творчы настрой у аўторак дазволiць здзiвiць свежымi iдэямi сяброў i калег. У сярэдзiне тыдня на асабiстым фронце магчымыя баталii, але да выхадных хмары рассеюцца, i вы выдатна праведзяце час у сямейным коле.
КАЗЯРОГ. Можаце адчуць прылiў сiл i энергii, хандра адступiць, сыдуць у мiнулае непрыемнасцi i страты. Дзякуючы аптымiзму, падтрымцы блiзкiх людзей i iнвестараў вы можаце актыўна ўключыцца ў рэалiзацыю новых вельмi перспектыўных планаў, асвоiць новую справу. Удалыя будуць знаёмствы па iнтэрнэце, у вас знойдзецца шмат агульнага. Паспрабуйце не ўпусцiць спрыяльны момант.
ВАДАЛIЎ. Вашы намаганнi на гэтым тыднi пажадана накiраваць на захаванне раўнавагi з навакольным светам. Не чакайце, што будзе лёгка i проста. Не думайце, што вам усе вiнныя. Нешта няўлоўнае зменiцца ў сераду, i жыць стане значна прыемней i спакайней. А непаразуменнi, якiя з'явяцца ў чацвер, хутка ўладзяцца i не паўплываюць на паспяховы вынiк справы. У пятнiцу не выключаныя вялiкая нагрузка, стомленасць, блытанiна ў справах i праблемы.
РЫБЫ. Паспрабуйце не звяртаць увагi на мiтусню i не пароць гарачку. Усе рашэннi неабходна прымаць на цвярозую галаву, не дазваляючы эмоцыям умешвацца ў працэс. У сярэдзiне тыдня магчымыя пэўныя праблемы ва ўзаемаадносiнах у сям'i. У пятнiцу можа з'явіцца нечаканае жаданне, якое лепш не рэалiзоўваць. У суботу не пачынайце нiякай справы з дрэнным настроем — паспрабуйце спачатку яго палепшыць.
Фота: mixnews.lv
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.