Вы тут

У краіне сёння згатаваны дастаткова важкі каравай


Для работнікаў аграрнага сектара сённяшні сезон аказаўся дастаткова складаны. Анамальна цёплая зіма і ранняя вясна першапачаткова зрушвалі запланаваныя тэрміны сяўбы. Праўда, потым халодны май амаль не разбурыў станоўчыя планы аграрыяў. І ўсё ж дзякуючы напружанай працы нашых вяскоўцаў у краіне сёння згатаваны дастаткова важкі каравай.


Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі адзначыў, што сёння ў Беларусі разлічваюць атрымаць валавы збор збожжа не менш за 7 млн тон у свірнавай вазе. А з улікам кукурузы на зерне атрымаецца сабраць усе 8 млн тон.

Калі казаць аб харчовым збожжы, якое выкарыстоўваецца насельніцтвам у якасці хлебабулачных, крупяных або макаронных вырабаў, то для гэткага элітнага каравая ў нас намалочана 800 тысяч тон. Такога хлеба аграрыі запасаюць штогод з лішкам, таму можна з упэўненасцю казаць пра «сытую зіму».

Значная частка ўсяго збожжа ідзе на фуражныя мэты: дзесьці 5-6 млн тон штогод мы выкарыстоўваем на корм жывёле. Калі атрымліваецца лепей накарміць статак, то і аддача — у выглядзе малака і мяса — будзе значна больш важкая. А ў выніку атрымліваецца, што мы пастаўляем на экспарт не проста фуражнае збожжа, а гатовыя прадукты з высокай дабаўленай вартасцю.

Па словах Васіля Ядлоўскага, сярэдняя ўраджайнасць намалочанага збожжа ў бункернай вазе складае 37,3 цэнтнера з гектара. Лепш за ўсё з гэтым паказчыкам у Гродзенскай вобласці, дзе атрымалі 47,8 цэнтнера з гектара. Самая нізкая ўраджайнасць збожжа ў Гомельскай вобласці (27 цэнтнераў), але там упор робіцца на кукурузу на зерне. У гэтым рэгіёне традыцыйна вялікія пасевы згаданай культуры, таму выніковая лічба ўраджайнасці яшчэ будзе змяняцца ў бок павелічэння.

Суразмоўнік упэўнены ў тым, што прадукты харчавання ў гэтым сезоне ў нас даражэць не павінны. Сёлета іх у краіне будзе з лішкам. Прынамсі, фуражнага збожжа мы збяром значна больш, чым у мінулыя гады.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Будзе хлеб і да хлеба

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.